Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Лёшкава каханне
(флэш-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Май 2012 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 
 
 

   
Я размалюю для цябе неба…
Сентыментальная антыутопія
Урывак з аповесці
Жэнька неспадзявана адчуў, што стаў сведкам таго, на што яму глядзець не трэба. Але прага бачыць новае перасіліла жаданне ўцячы – і ён застаўся назіраць з-за скалы за тым, як пры дапамозе механізмаў дарослыя людзі здымалі чорныя пліты, адкрываючы Купал ля Трубы Смерці. Адначасова да Купала пераносіліся новыя, бліскучыя пліты. Што ж, усё зразумела – Цемра хоча уварвацца ў іх дом, яна грызе Купал, трэба час ад часу мяняць ахоўныя пліты. Ну, вось, гэта вельмі цікава ведаць і можна будзе расказаць на ўроку, зарабіць падзяку ад Настаўніка.
Дзіўна толькі, што Купал за гэтымі плітамі заставаўся такі ж белы, як і іншых месцах. Адно што Цемра пакінула на ім сляды… Шэрыя…
Жэнька углядаўся у гэтыя сляды Цемры, якія роўна віліся акурат над Трубой, і раптоўна зразумеў, што гэта – нейкія знакі. Як надпіс…
Ад хвалявання яго сэрца забілася так моцна, што ажно ён сам пачуў яго стук. Так, гэта былі знакі! Нечым так падобныя на літары… Жэнька да болю напружваў зрок, імкнучыся адшукаць у гэтых незвычайных знаках хоць нешта знаёмае… Яно было, было – няўлоўнае, але і ад такога сыходзіла на Жэньку агромністае адчуванне таямніцы – велічнай і адначасова страшнай у сваёй велічы. Ён бачыў, як яшчэ большы вэрхал узняўся ля Трубы, як спяшаліся людзі устанаўліваць новыя шчыты-пласціны, быццам сапраўдная пагроза была не ў Трубе, не ў той Цемры, якая варочалася на яе дне і за Купалам – а ў гэтым надпісе, у гэтых сямі таямнічых знаках.
Вакол Трубы Смерці зноў паўстала чорная бліскучая сцяна. Жэнька асцярожна стаў адступаць назад, хаваючыся за скаламі. Яму неспадзявана стала страшна. Дамоў ён практычна бег – бо адчуў выразнае хваляванне маці за яго і гнеў бацькі.
Жэнька не змог схлусіць бацькам – што рабіў у школе і пасля школы. І сказаў, што хадзіў да мяжы Купала.
Гнеў бацькі быў куды мацнейшы за той, калі Жэнька размаляваў свой пакой. Бацька крычаў доўга, і маці маўчала, не заступалася – Жэнька парушыў забарону – за горад нельга выходзіць без дазволу нават дарослым. Ён ведаў гэта? Ведаў. Але пайшоў…
– Мама, а што такога страшнага ў тым, што я пайшоў адзін за горад? – ціха спытаўся Жэнька, калі маці укладвала яго спаць.
– Не ведаю, сыночак, – з жалем адказала маці. – Пад Купалам многа законаў, якія трэба проста выконваць. Без тлумачэнняў. І запомні, сынок: няма законаў нязначных. Усе правілы надзвычай важныя. І для дзяцей, і для дарослых…
Жэнька не стаў пытацца ў маці пра знакі – яна не будзе ведаць. А ў бацькі пытацца было страшна, бо нешта падказвала Жэньку, што пабачыць без дазволу тыя літары куды страшней, чым выйсці без дазволу за горад. Ён засынаў і трымаў іх перад сабой у памяці: каб толькі не забыцца, каб толькі дакладна, да кожнай рысачкі запомніць…

  Каментарыяў: 0 | Праглядаў: 899 | распечатать

Раздзел: Я РАЗМАЛЮЮ ДЛЯ ЦЯБЕ НЕБА |