Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Лёшкава каханне
(флэш-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Май 2012 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 
 
 

   
Трафік для паэта (частка _4)
11
Не змог утрымацца – зайшоў адразу на сайт, паглядзеў статыстыку наведванняў. 500 юзераў за суткі. І ўжо з лёгка падрыгваючымі ад хвалявання рукамі, паглядзеў статыстыку на сваіх трох партнёрскіх праграмах. І ёкнула ўсярэдзіне ад бухнуўшай з манітора радасці: за суткі разам 11 долараў!
Нават не стаў гатаваць чаго на сняданне, адразу пайшоў далей спаміць па форумах, дзе яшчэ не быў. Зарэгістраваўся ў «Укантакце», у «Аднакласніках», хоць раней грэбаваў гэтымі сацыяльнымі сеткамі – адно дзеці ды настальгіруючыя развядзёнкі…
І толькі потым, з пачуццём выкананай важнай работы, гатаваў сабе гарбату і бутэрброд.

Трафік для паэта (частка _3)
– Гы, прыкольна…
…..
– Пайшлі лягушку зловім!
– На халеру?
– Ну, ты тормаз! Яе ж надзьмуць можна! Яна тады плавае паверху, а нырнуць не можа. Нырае і не можа. Нырае – і не можа!
– Прыкольна як!
…….
– Ты ведаеш, навошта кошцы хвост?
¬– Ну?
– Яна заўсёды на лапы падае, але калі хвост ёсць.
– Тачняк?
– Ну, чаго мне гнаць? Учора праверылі: кідалі Моціка маёй сястры Анькі з трэцяга паверха – на лапы заўсёды! А я потым яму хвост сякеркай кухоннай адсек – ён на спіну гэпнуўся!
– Ух ты, крута! А кот жывы?

Трафік для паэта (частка _2)
6
Дзіўна, але ўсе хваляванні зніклі, як іх не было, калі сеў за камп’ютар. Зноў тыя самыя жывыя людзі на беразе сталі звычайнымі кадрамі, з якімі трэба было працаваць: нейкія выразаць, каб не было надта зацягнута, нешта і месцамі памяняць… Працаваў гадзіны дзве, запусціў праграму перазапісу фармату – яна доўга працуе, пайшоў на кухню гатаваць сабе чаго папіць.
Бацька глядзеў баявік – Сціван Сігал у галоўнай ролі. Віктар любіў гэтага акцёра і фільмы яго (ён жа і рэжысёр яшчэ). Гэткі твар непранікальны, мужны. А позірк… Ды і фільмы цікавыя. Прысеў і сам на канапу, хоць фільм гэты ўжо глядзеў.
– Ідзі ў маці папытайся, мо яна гарбату будзе, – сказаў бацька.
Маці ад гарбаты не адмовілася – яна глядзела свой чарговы серыял. Віктар згатаваў, паклікаў. Якраз была рэклама, і маці прыйшла на кухню.

Трафік для паэта (частка _1)
Надрукавана ў часопісе "Маладосць" №10 за 2011 год.

traf_1.jpg (53.45 Kb)
Для тых, хто ў танку
Трафік (траф) – колькасць прынятай ці перададзенай інфармацыі ў Інтэрнэце. Таксама колькасць наведвальнікаў (юзераў) таго ці іншага рэсурса (сайта).
Адалт – усё, што звязана з «дарослымі» тэмамі ў Інтэрнэце: эротыка, секс, парнаграфія. Адалт-трафік – частка карыстальнікаў рэсурса, якая свядома выбірае накірунак адалта.
Канвертаваць – накіроўваць частку карыстальнікаў са свайго рэсурсу на той, дзе юзер патраціць свае грошы, а гэта прынясе табе нейкі прыбытак у выглядзе працэнтаў ад патрачанага.
Канверт – доля карыстальнікаў, якіх удалося канвертаваць.
Крэатыў – тут: новае, нечаканае, арыгінальнае, цікавае, незвычайнае, што выклікае агульную цікавасць.
ІР – спецыяльны індэкс, які прысвойваецца кожнаму камп’ютэру пры выхадзе ў Сеціва. Можа быць дынамічны, г.зн. кожны раз новы пры заходзе-выхадзе; статычны – пастаянна прысвоены пры асаблівых падключэннях да Сеціва. Па ІР звычайна можна вызначыць прыналежнасць камп’ютэра да рэгіёна, горада…
Банер – рэкламны малюнак, з дапамогай якога канвертуюць юзераў.

Я размалюю для цябе неба…
Сентыментальная антыутопія
Урывак з аповесці
Жэнька неспадзявана адчуў, што стаў сведкам таго, на што яму глядзець не трэба. Але прага бачыць новае перасіліла жаданне ўцячы – і ён застаўся назіраць з-за скалы за тым, як пры дапамозе механізмаў дарослыя людзі здымалі чорныя пліты, адкрываючы Купал ля Трубы Смерці. Адначасова да Купала пераносіліся новыя, бліскучыя пліты. Што ж, усё зразумела – Цемра хоча уварвацца ў іх дом, яна грызе Купал, трэба час ад часу мяняць ахоўныя пліты. Ну, вось, гэта вельмі цікава ведаць і можна будзе расказаць на ўроку, зарабіць падзяку ад Настаўніка.
Дзіўна толькі, што Купал за гэтымі плітамі заставаўся такі ж белы, як і іншых месцах. Адно што Цемра пакінула на ім сляды… Шэрыя…
Жэнька углядаўся у гэтыя сляды Цемры, якія роўна віліся акурат над Трубой, і раптоўна зразумеў, што гэта – нейкія знакі. Як надпіс…

Ксюхіна поле
(урывак з аповесці)

Абапёршыся спінай аб камель адной з чатырох бяроз, сядзела дзяўчына і нешта засяроджана рабіла. Хударлявыя лапаткі пад лінялай майкай рытмічна варушыліся. Па гэтай некалі блакітнай майцы ды па хударлявасці Сяргей пазнаў дзяўчыну – Ксюха. Наступны крок Сяргей зрабіў смялей, спецыяльна, каб не напужаць дзяўчыну.