Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Лёшкава каханне
(флэш-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Май 2012 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 
 
 

   
Ведзьміна тоня
Аповесць для падлеткаў
Друкавалася ў "Маладосці" ў 2007 годзе. І хоць у двух нумарах, але вельмі і вельмі скарочана.
Блукала па выдавецтвах. Ёсць надзея, што ў 2012годзе "Мастацкая літаратура" задумаецца над уключэннем кнігі ў план.
Водгук на аповесць Лады Алейнік у Полымі - тут

obl_tonay.jpg (11.8 Kb) •Ведзьміна тоня (часткі 1, 2)
•Ведзьміна тоня (ч. 3, 4)
•Ведзьміна тоня (ч. 5, 6, 7)
•Ведзьміна тоня (ч. 8, 9)
•Ведзьміна тоня (ч. 10, 11)
•Ведзьміна тоня (ч. 12, 13, 14)
•Ведзьміна тоня (ч. 15, 16, 17)
•Ведзьміна тоня (ч. 18, 19)
•Ведзьміна тоня (ч. 20, 21)
•Ведзьміна тоня (ч. 22, 23, 24)
•Ведзьміна тоня (ч. 25, 26)

 
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ ------
Ведзьміна тоня (часткі 1, 2)
…Калі выйсці за вёску і збочыць з пыльнай дарогі ўправа, па сцяжынцы, якую пратапталі рыбакі, прайсці з паўкіламетра полем, між радкамі калгасных буракоў, патрапіш на старую канаву. Вада ў ёй бывае тут толькі вясной і надта дажджлівым летам. Берагі канавы сталі пакатымі, зараслі месцамі густым вербалозам, па які стары, няспешлівы дзед Васіль прыходзіць кожную вясну – нарыхтаваць “матэрыялу” на новыя кошыкі.
 Каментарыі: 1 Далей
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ ------
Ведзьміна тоня (часткі 3, 4)
Частка 3
Месца пад будан Сяргей выбраў пад купкай вішняў. Сякеру знайшоў, глыбока загнаную ў калодку. Яна ўжо паспела месцамі пакрыцца рудымі плямамі.
“Работнічак”, – злосна падумаў пра прымака, б’ючы па тапарышчу, выганяючы сякеру.

  Далей
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ ------
Ведзьміна тоня (часткі 5, 6, 7)
Частка 5
...Патэльні Сяргей не знайшоў – рыбу давялося смажыць тым спосабам, якім яго навучылі ў інтэрнаце: чысціш, прасольваеш, загортваеш у паперу ў некалькі слаёў, кладзеш у вуголле. Дваццаць хвілін – рыба гатовая.
Толькі хлеба ім ад учарашняй гулянкі ў хаце засталося два кавалачкі. Добра, што хоць у сальніцы была соль.

  Далей
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ ------
Ведзьміна тоня (часткі 8, 9)
Частка 8
На надворку нікога не было. Сяргей не бачыў маці і прымака ўвесь учарашні дзень, не будзілі яго крыкі ці які бразгат і ноччу. Таму ён вырашыў, што і цяпер у хаце нікога няма.
Так і аказалася. Хата сустрэла яго ўсё тым жа кіслым пахам, і ён не ўтрымаўся – хапіўся за начоўкі, выцягнуў іх з сянец на надворак, адцягнуў далей і перакуліў.
  Далей
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ ------
Ведзьміна тоня (часткі 10, 11)
Частка 10
Рыхтаваліся доўга, ажно два дні. У першы дзень майстравалі рагаткі. Эдзік прывёз з сабой у вёску здабыты недзе гумавы медыцынскі бінт. Во гэта рэч! Гэта не чорная гума з веласіпедных камер. Палоскі з гэтага бінту можна расцягваць на ўсю руку, а б’е рагатка – ні з чым не параўнаць.
  Далей
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ ------
Ведзьміна тоня (часткі 12, 13, 14)
Частка 12
Жэнька была ў роспачы: не было аб чым пісаць! Гэтай вясной пасля таго, як прачытала ў раённай газеце аб адкрыцці школы маладога журналіста, яна ездзіла ў рэдакцыю. Як яе там усё ўразіла!
  Далей
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ ------
  [1] 2  далее »