Школьнікі пішуць...
“Прачытала аповесць “Усё цудоўна, або урок бяспечнага кахання” і вырашыла прапанаваць пачытаць гэту аповесць маці… Пасля ў нас адбылася вельмі шчырая і даверлівая размова…” Аляксандра Грышчанка, 14 год.
“Чытаеш гэтую аповесць (“Пастка на рыцара”), думаеш: і ў нас у класе ёсць хто-небудзь з герояў аповесці…” Вікторыя Шчарбакова, 15 год.
“Нездарма аўтар зрабіў 16 частку аповесці “Пастка на рыцара” адным радком: “Выпускнога балю ў адзінаццатым класе не было”. Можна зрабіць выснову, што памерла надзея на тое, што ў нашым грамадстве будзе нехта той, хто нас выратуе”. Павел Ровік, студэнт.
“Вобраз пераможанага рыцара ў аповесці “Пастка на рыцара” – вобраз, праз які аўтар сцвярджае думку краху маралі і духоўнасці ў грамадстве” (Не падпісана)
“Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання” трэба пачытаць бацькам. Можа, ён нечаму іх навучыць” Наталля Галоўчанка, 15 год.
“Аўтар паказвае, што за самым ціхім, непрыгожым і непрыкметным чалавекам хаваецца зусім другі чалавек. Людзі судзяць пра чалавека па знешнасці, а якая ў чалавека душа – не бачаць. За прыгожай зношанасцю часам схавана пустая і нікчэмная душа, а за непрыкметнасцю – сапраўдны вялікі свет, добры і чысты” Насця Акуневіч, 8 клас.
“Не абавязкова вучыцца на выдатныя адзнакі, галоўнае – што ў чалавека ў душы” (Не падпісана)
“Мне нават страшна уявіць, як можна так жыць. Жудасная карціна паўстала перад вачыма… (“Ведзьміна тоня”) Антаніна Мініцына.
“Калі я пачала чытаць аповесць (“Ведзьміна тоня”), не паверыла напачатку, што гэта – пра наш час.Каб дзіця жыло галоднае, каб яму не было чаго апрануць? Не верыцца, што такія маці існуюць…” Вікторыя Кузура.
“…мацярынская любоў тут не дае маці бачыць праўду, сляпая любоў можа нарадзіць сына-эгаіста, а з яго – жорсткага, хцівага чалавека”. (“Ведзьміна тоня”) Паліна Матрашыла, 13 год.
“Насцю мне шкада (“Пастка на рыцара”). Бо яна пад маскай рыцара магла быць сапраўднай, моцнай, адважнай, вынаходлівай. А ў рэальным жыцці – слабай. Я ёй жадаю стаць у жыцці такой жа, як і пад маскай рыцара”. Ганна Тарасевіч, 7 клас.
“Праблема рыцарства ў наш час, актуальная, як ніколі” Вольга Чарняхоўская
“Паступаць па-рыцарску – гэта проста паступаць па-мужчынску. І ў наш час такія ўчынкі дорага каштуюць” Уладзімір Дрыц.
“Калі я адкрыў гэту кнігу (“Пастка на рыцара”), падумаў: ну, чарговы расказік пра тое, як трэба справядлівасць і падобнае. Зрэшты, так і ёсць. Але прадстаўлена ўсё ў зусім іншым ракурсе, і ад такога рэалізму жахаешся. У самога ў класе падобнае: ёсць ціхія, нябачныя насці, ёсць пару додзікаў, ну, і вядома ж, ёсць генадзі, у якіх усё падвязана з кіраўніцтвам школы. Але ж элемент мары ў вобразе рыцара ашаламляе. Нежартоўны рэзананс у тым, выдуманым аўтарам, свеце. Але найболш палохае сабой нечаканая развязка. Прымушае задумацца…” Мікалай Волкаў, 9 клас.
“А мне б хацелася, каб гэта разумная і добрая дзяўчынка стала больш настойлівай, больш смелай, рашучай у адкрытую” Вучаніца 7 класа
Раздзел: Водгукі чужыя пра маё |
|
|
 |
|
 |
|
|
|
|
| |
| |
| |
Добры дзень! Мяне завуць Лівіцкая Таццяна. Я студэнтка 5-га курса факультэта беларускай філалогіі і культуры ВГУ. На 4-м курсе я напісала курсавую працу па вашай кнізе "Урокі першага кахання". Таксама напісала навуковую працу на "МашэраСћскія чыятанні". Калі я абаранялася на канферэнцыі, то бачыла Сћ вачах сваіх аднагрупнікаў ажыўленне і зацікаўленасць. Гэта было для іх як глыток свежага паветра. Бо колькі яны наслухаліся пра калектывізацыю і вайну. Я не адмаўляю важнасці класічнай літаратуры. Аднак літаратура для сучасных падлеткаСћ грае важную ролю ў станаўленні асоб хлопцаСћ і дзяўчат. У курсавой працы я імкнулася аб'ектыўна ацаніць якасці і недахопы апавяданняСћ зборніка "Урокі першага кахання". І ведаеце да якіх высноСћ я прыйшла? І якасці, і недахопы - гэта другасныя факты. Галоўнае, што пачўся зварот да надзённых праблем моладзі. Хтосьці прачытае і адчуе патрэбу дадаць нешта сваё, дапоСћніць, падзяліцца.В зрабілі той крок, які так неабходны, на мой погляд, сучаснай беларускай літаратуры.
Ответ от Valeriy Шчыры дзякуй, Таццяна! |
|
| |
|
|
|
|
|
|
|
|