Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці-1,2
"Полымя", №5, 2008 год
Тлумачэнні для бацькоў, настаўнікаў ды іншых дарослых Браузер – праграма для прагляду Інтэрнэт-рэсурсаў. Форум – рэсурс у Інтэрнэце (сайт, частка сайту), дзе адбываецца абмен думкамі, адкрыты для ўсіх карыстальнікаў. Адмін – адміністратар, кіраўнік сайта, форума.
|
|
|
Лёшкава каханне, або Віртуальное дрэва рэальнасці-3,4,5
3 Лёшкіна свядомасць змагалася з яго падсвядомасцю: ён не хацеў больш заходзіць у тое месца, дзе яго не прынялі, пакрыўдзілі, і адначасова цягнула – ну, што яны там адказалі на яго апошні выклік? Можна ж проста зазірнуць, крадком, нават не аўтарызавацца… І зайшоў. Была амаль гадзіна ночы. Стаў чытаць пасты.
|
|
|
Першы боль, або Доказ закона прыгажосці (1)
Увесь чэрвень паліла сонца. Кацярына за вечар выцягвала са студні да 20 вядзёр вады – усё палівала, і палівала: градкі з агуркамі, клубніцамі, памідоры ў цяплічцы. Напачатку балелі нясцерпна рукі, спіна, але тыдні за два ўцягнулася, свой распарадак устанавіўся: праполка зранку, потым гатаванне абеду, зноў праполка, паліванне, вячэра. Звычайная праца, да якой яе змалку прывучаў бацька – сам ён, былы вясковец, не мог без зямлі, вось і гэтае лецішча рабіў, каб не толькі свая садавіна–гародніна была, а каб і душы спакой, і рукам – радасны занятак. Невялікі домік бацька–нябожчык зрабіў утульным і светлым: есць сталоўка–кухня і пакойчык для адпачынку.
|
|
|
Першы боль, або Доказ закона прыгажосці (2)
7 Юрый адчуваў сябе не тое, што разумнейшым за іншых. Часам на форуме яму рабілася нецікава і адзінока, як і ў класе. Тое, аб чым гаварылі, што абмяркоўвалі яго аднакласнікі, было для яго не нецікавым, а даўно вядомым. Гэта як абмяркоўваць складанасці рашэння квадратных ураўненняў, калі даўно разбіраешся ў інтэгралах і дыферэнцыялах. Але разам з тым, спробы Юрыя зачапіцца дзе-небудзь на другім форуме, дзе абмяркоўваліся тэмы больш сурьёзныя, дзе юзеры былі відавочна сталейшыя, паспяховымі не былі. Можа таму, што на такіх форумах былі больш спецыялісты, іх цікавілі пытанні вузкія, спецыфічныя, больш звязаныя з Інтэрнэтам.
|
|
|
Першы боль, або Доказ закона прыгажосці (3)
– Слухаю… Голас быў чужым. Такім чужым, што ў першае імгненне Кацярына разгубілася – хто гэта? – Алё, гэта Юрый? – Так, гэта я. Яна пазнала нарэшце гэты слабы, бы з пад-зямлі, хрыпаты голас. – Божачка, Юрый, што гэта з табой? – яна не магла стрымаць свой перапалох. – Што здарылася?
|
|
|
Усё цудоўна, або Урок бяспечнага кахання (1)
"Маладосць", №11, 2008 год.
Ранак быў цудоўным: празрыстым, ціхім, шматабяцаючым. За апошні пахмурны тыдзень сёння сонца паднімалася над купаламі царквы ў блакітным-блакітным, чыстым небе. І людзі былі цудоўныя: твары ветлівыя, ўсмешкі блукаюць. А яшчэ Тані нешта прыемнае прыснілася-прымроілся. Што - не памятае. Але застаўся ад сну настрой - узнёслы і лёгкі.
|
|
|
|