Сонечная паляна_1

1. Што расказаў Крумкач Дождж ішоў і ішоў… У лесе не засталося сухога месца: прамоклі наскрозь самыя густыя яловыя лапы. Дождж то заціхаў, і тады толькі густы мокры пыл вісеў нерухома ў паветры, то ўзмацняўся, і тады частыя кроплі манатонна шапацелі ў паніклай траве, сярод густой лістоты дрэў. Ніхто не памятаў, калі пачаўся дождж. Ён, здаецца, ішоў заўсёды. Нізкія хмары віселі над самой зямлёй – відаць, яны зачапіліся ў мокрых верхавінах стромкіх елак і не маглі ніяк адарвацца і паляцець.
|
|
|
Сонечная паляна_2
2. Куды прывяла прамая дарога І яны пайшлі. І разам з імі ішоў дождж. Ён халоднымі дробнымі кроплямі падаў і падаў з неба, з навісаючых над самымі вандроўцамі галін. Ледзь прыкметная старая сцяжынка ўся была высланая тоўстым пластом старых хваёвых іголак, што скідалі з сябе хвоі. І ісці па сцяжынцы было спачатку не цяжка. Лес вакол стаяў ветлы і знаёмы – светла жоўтыя ствалы хвой ды вялікія ліхтары цёмна–зялёнага ядлоўцу.
|
|
|
Сонечная паляна_3
3. Калі ўсім усяго пароўну Чым далей яны адыходзілі ад той яміны, тым святлей рабіўся лес, і неба ўзнімалася вышэй, з цёмна–шэрага яно стала шэра–блакітным, а потым і зусім зацурчала на вандроўцаў пакуль яшчэ нясмелае сонечнае святло. Тут яны ўбачылі высокую сеткаватую агароджу з трывалага дроту, а за ёй – вялікую, не, проста велізарную паляну! Усю залітую сонечным святлом!
|
|
|
Сонечная паляна_4
4. Уцёкі Ноч была цёмная–цёмная. Уся паляна нібыта пагрузілася ў чарнільную цемру. Заяц адкрыў акно і спачатку нічога не мог убачыць. Толькі ледзь святлей агульнай цемры было неба, густа абсыпанае зоркамі. Яны мільцацелі там, высока–высока і здаваліся на фоне незнаёмых верхавін дрэў далёкімі і чужымі…
|
|
|
Сонечная паляна_5
5. Ягады няверы Раніца было змрочнай і халоднай, і ніяк не хацелася вылазіць з цёплага сухога моху. Дажджу амаль не было, толькі вісеў ў паветры вадзяны пыл, ды ранішні вецер зрываў з галінак дрэў вялікія кроплі, і тыя гучна пляскаліся на мокрую зямлю. – Куды мы зараз пойдзем? – спытаў Заяц, калі яны прачнуліся і сядзелі, узіраючыся ў глыб лесу.
|
|
|
Сонечная паляна_6
6. Час верыць Заяц доўга сядзеў у цішыні. Ужо і змрок стаў згушчацца. Яму стала вельмі журботна. Нарэшце ён падняўся і пайшоў да маладога ельніку. На палове шляху Заяц сустрэў Вожыка. – А я да цябе іду, – проста сказаў Заяц. – Не ўмею я доўга крыўдзіцца. І сумна зусім. Парася бегла, сказала, што нікому верыць не трэба, так усе тут жывуць.
|
|
|
Сонечная паляна_7
7. Моцны слабаму не таварыш? Раніца наступіла – волкая і хмурная. Вожык і Заяц так прывыклі да моху пад старой елкай, што яна ў гэтую раніцу падалася ім сваёй хаткай. – Эх, добра пад гэтай елкай, – сказаў, пацягваючыся Заяц. – Вось было б тут месца больш, мы бы ўсіх сюды паклікалі, праўда? – Праўда, – кіўнуў Вожык. – Елка – яна добрая. Яна нас выратоўвае. А можа і больш…
|
|
|
|