Выпадковыя заканамернасці
Спаў, вольна раскінуўшы на шырокай канапе рукі, амаль упоперак, як не ляжаў ужо даўно. Было жаданне паваляцца яшчэ, але хацелася піць. Пайшоў басанож на кухню, доўга чакаў, пакуль сцячэ вада, каб набраць халаднейшай. Папіў, класціся зноў расхацелася, выспаўся.
|
|
|
Профіль фартуны
Генадзь нарадзіўся ўдачлівым - у грудзях яго маці малака яму хапіла ажно да чатырох гадоў. І - пайшло. Хто больш карасёў наловіць? Генадзь. Хто поўны кошык баравікоў прынясе? Генадзь.
|
|
|
Памнажаючы веды
У свае пяцьдзесят Іван Антонавіч меў салідны жывоцік, галава свяцілася лысінай, адрузла скура на твары. Што ж, работа такая - маларухомая ды яшчэ без асаблівага трапання нерваў.
|
|
|
Знойдзены сэнс
Ён быў з тых людзей, у каго любая несправядлівасць у адносінах да другога чалавека адгукалася сапраўдным фізічным болем недзе усярэдзіне грудзей. І калі было ўжо позна ці немагчыма нешта зрабіць, ці хоць сказаць якое слова, зубы ў яго сціскала так, як быццам нехта побач тупым нажом крамсаў тоўсты кардон.
|
|
|
Восеньскія ружы
Ужо вывеў апошні выкрут свайго роспісу, калі позірк ледзь-ледзь скокнуў уніз. І там, на краёчку другой ведамасці, што выглядваў з-пад верхняга ліста, не прачытаў - схапіў адным узмахам вейкі кароткі, як стрэл, радок: Шкут І. В. Шкут… Ірына Віктараўна?.. Ірынка… Шкуця… - Грошы бяры! Заснуў ад радасці?
|
|
|
Непагадзь
Дождж ідзе й не ідзе. Нейкі мокры пыл вісіць у паветры, а вецер раз-пораз шпурляе ў твар халодныя пругкія хвалі, забівае макрэчу за каўнер, шкрабецца за расшпіленыя гузікі паліто. Твару Васіль не выцірае - дарэмна, праз колькі крокаў зноў павісне на носе казытлівая кропля, яшчэ праз крок вецер скіне яе на вусны, і тады адчуваецца прэсны, нават затхлелы смак.
|
|
|
Марам уласціва здзяйсняцца
- Тут можна з краечку каля вас? О, дзякуй. А то ад гэтага чакання апетыт разгуляўся і смага воўчая. Апетыт, кажаце, воўчы? Не-е, у ваўка не апетыт. У яго смага крыві! Страўнік патрабуе мяса, а душа воўчая - крыві цёплай. Калі б не прагнула душа яго крыві, стаў бы воўк падлу шукаць...
|
|
|
|