Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Лёшкава каханне
(флэш-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Май 2012 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 
 
 

   
Трагедыя ў гарадскім пасёлку N
Ларыса зняла пальчаткі, прысела да стала.
– Даўно жывеш палавым жыццём? Як часта? – спытала роўна.
Дзяўчынка ў гінекалагічным крэсле ўсё гэтак жа ўсміхалася, ані не канфузячыся свайго становішча. На яе тварыку выразна праступала задавальненне.
– Чаго маўчыш, Таня? – успомніла пра сабе выхавальніца. – Калі першы раз была з хлопчыкам? Часта спіш?
– Я адна сплю, – са здзіўленнем адказала дзяўчынка.
– Злазь з крэсла, апранайся – павярнулася Ларыса да дзяўчынкі. – Калі ў цябе быў першы секс? Як часта цяпер?
– Калі мяне трахнулі першы раз? Не памятаю… – дзяўчынка злезла з крэсла, апранулася. – Многа трахаюць, – з усмешкай адказала.
– Дзе? – роспачна выдыхнула выхавальніца і залілася чырванню.
– Гы… А дзе вы не бачыце… – усміхнулася яшчэ шырэй Таня.
– Гэта жа нельга, колькі мы пра гэта казалі!
– Дык хочацца ж… Цікава. І прыемна бывае… І цукеркі даюць.
– Пачакай у калідоры, – адправіла Ларыса дзяўчынку за дзверы, звярнулася да выхавальніцы: – Усе?
– Так, усе…
– Больш не заўважалі?
– Пакуль толькі ў шасцярых такія вялікія затрымкі.
– Добра… Ніякіх асаблівых змен я не ўбачыла, пракансультуюся з калегамі. Вы апытаеце ўсіх астатніх вашых выхаванак. У каго затрымка больш за два месяцы – вязіце.
Ларыса скончыла пісаць, адкінулася на спінку крэсла:
– Як жа вы там за імі глядзіце? Гледзячы па іх, у вас там не інтэрнат, а …бардэль, прабачце.
– То што ж мы, – уздыхнула выхавальніца і адразу ператварылася ў простую, поўнаватую бабу са стомленым вясковым тварам. – Яны ж як трусы. Як момант вымеркуюць – гатова. Адзін аднаго не саромеюцца, наадварот… І ты скажы: адным Бог абдзяліў, а іншым чорт надзяліў…
– Усё, я закончыла. Я патэлефаную вам… ці прыеду.
Да канца працоўнага дня заставалася яшчэ паўгадзіны. Добра, што нікога на прыём больш не было. Ларыса адчула, як стамілася. Гэта было для яе лёгкім узрушэннем: бачыць вонкава дзіцячыя лабкі, яшчэ толькі трошкі пакрытыя валаскамі, і тут жа – похвы дасведчаных жанчын. Балазе, яшчэ не раджаўшых.
Антон вярнуўся як заўсёды – к васьмі.
– Ну, як скончыўся твой першы тыдзень? – пацікавіўся ён, пакуль Ларыса налівала боршч.
– Сёння прывозілі да мяне шасцярых тваіх выхаванак…
– Так, я ведаю, – неахвотна кіўнуў муж. – Як калектыў? Прыцерлася?
– Прытрэмся… Нармальны калектыў. Ведаеш, я здзіўленая…
– Чым? Што дзяўчынкі ў 14 гадоў займаюцца сексам? Я табе расказваў, – хутка адказаў Антон. – О, які боршч смачны… Рамонт закончаць праз месяц. Так што Новы год сустрэнем у новай кватэры. Праўда, у старой хаце, – рагатнуў неяк несапраўдна ён. – Але затое хата цёплая…
– Няўжо за імі нельга ўсталяваць належны кантроль? – працягнула тэму Ларыса. – Зрэшты, прабач, ты расказваў, я помню… Я аб іншым хачу. Незразумелы выпадак. Шасцёра выхаванак, 14-16 гадоў. Ніякай паталогіі. Менструальны цыкл быў усталяваўся. І вось – чатыры месяцы затрымкі, але ніякіх прыкмет цяжарнасці.
– Ну і слава Богу, што няма цяжарнасці, – незадаволена адказаў Антон, – яму відавочна не падабалася гэтая тэма, але ён трываў. – Ты ж не хочаш лёгкага скандалу для мяне?
– Не, што ты… Я выявіла ў іх, ва ўсіх, лёгкую атрафію шыйкі маткі.
– І што? – вяла пацікавіўся Антон.
– Мне незразумела, адкуль гэта! Разумееш, разам з адсутнасцю менструальнага цыклу гэта падобна на завяршэнне рэпрадуктыўнага перыяду! Як быццам яны раптам састарэлі. Не яны самі, дзяўчынкі, а іх палавая сістэма.
Антон адклаў лыжку на бок талеркі, уважліва зірнуў на жонку.
– Цябе турбуе тое, што яны нараджаць не змогуць?
– Атрафія шыйкі надыходзіць пасля менапаўзы… такі дзіўны выпа...
– А мяне турбуе, што яны змогуць усё ж такі нараджаць! – рэзкім крыкам перабіў Антон.
– Як… Чаго ты крычыш? Любая жанчына… Так, гэтыя дзяўчынкі маюць затрымкі ў псіхафізічным развіцці…
– Годзе! – Антон стукнуў далонню па стале. – Мы адны, і заві рэчы сваімі імёнамі. Гэтыя дзеці не адстаюць у разумовым развіцці. Адставаць – гэта значыць потым дагнаць. Яны ніколі не дагоняць. Яны – дэбілы. Алігафрэны.
– Яны жывыя людзі, яны грамадзяне, як і мы з табой! – перайшла на крык і Ларыса, але Антон толькі зморшчыўся, як ад зубнога болю, выйшаў з кухні, але вярнуўся амаль тут жа са знаёмым Ларысе чорным вялікім сшыткам.
Ён спакойна сеў за стол, расчыніў беспамылкова на патрэбнай старонцы.
– Глядзі – гэта лічбы. Сёння ў інтэрнаце 278 дзяцей. У 57 дзяцей: маці і бацька былі выхаванцамі падобных інтэрнатаў, размешчаных у іншых месцах. У 26 дзяцей адзін з бацькоў быў выхаванцам такога інтэрната. Бацькі ў 194-х былыя выхаванцы нашага жа інтэрната. Абодва бацькі! Нашага інтэрната!! Па дваіх, а вось тут – і па траіх дзяцей з адной сям'і! ЗВЯРНІ НА ГЭТА ЎВАГУ! Дэбілы нараджаюць дэбілаў! Мы плодзім дэбілаў! Дык што будзе, калі адна такая не зможа зацяжарыць? Гэта будзе значыць толькі, што адным як мінімум дэбільным будзе менш у гэтай краіне няпужаных ідыётаў! А няпужаныя ідыёты – гэта мы, псіхічна здаровыя.
– Божа, як ты можаш так крычаць? Як можаш ты так казаць аб дзецях? Гэта жа твае дзеці, ты дырэктар гэтай установы…
– Таму што камусьці трэба ведаць і такімі ўстановамі, – Антон супакоіўся гэтак жа раптам, запаліў. – Так, яны дзеці. І бяда ў тым, што яны застаюцца дзецьмі. Няздольнымі ў дарослым жыцці ні на што. Палавы інстынкт развіты ў іх, як нюх у пацукоў. Яны нібыта адчуваюць адзін аднаго, тыя, якія спеюць. А спеюць яны к 9-10 гадам… Але яны застаюцца дзецьмі! Дык чаму мы павінны дазваляць дзецям, не якія могуць адказваць за наступствы, займацца сексам ды яшчэ нараджаць? А ім хочацца трахацца, як сакавіцкім катам! І трахаюцца… ды іх стэрылізаваць трэба, стэрылізаваць – і не чырванець! Гэтае ханжаства: не зваць рэчы сваімі імёнамі!
– Божа, ніколі не думала, што ты так можаш ставіцца…– на самай справе разгубілася Ларыса – яна ніколі не бачыла Антона такім натуральна злым.
– У мяне было часу думаць цэлых пяць гадоў. А не пяць хвілін… Што ты адказала нашай Паліне? – нечакана спытаў Антон.
– Якой Паліне? А, выхавальніцы, Паліне Андрэеўне… Сказала, што пракансультуюся, хай прывозіць усіх, у каго затрымкі…
– І потым?
Ларыса паціснула плячыма.
– Выпадак незвычайны. Хачу патэлефанаваць свайму прафесару, расказаць яму. Мусіць, калі змен не будзе, трэба будзе абследаваць дзяўчынак, шукаць лячэнне…
– выдатна, выдатна… Дзесьці ў гэты час будзе паміраць ад недахопу медычнай дапамогі, ад недахопу лекаў разумніца-дзяўчынка здаровых абсалютна бацькоў у нармальнай сям’і. І памрэ! Таму што грошы і праца лекараў, лепшыя розумы будуць выдаткаваныя на лячэнне ад магчымага бясплоддзя дзяўчынкі-алігафрэна. Замест таго, каб выратаваць ад смерці з-за рака лёгкіх у будучыні генетычна здаровую маці, яны будуць мучыцца над праблемай: як зрабіць так, каб колькасць дэбілаў стала большай!
– Як… Як ты можаш! Я не разумею цябе! – Ларыса гатовая была заплакаць. – Ты педагог! Ты амаль лекар! Лекар душ!
– Так, я лекар душ. І мне важна менавіта гэта – што за душа сядзіць у здаровым целе. А вам, проста лекарам, напляваць на душу: табе вось важна, каб у гэтых алігафрэнак, здольных нараджаць толькі ідыётаў, усё было выдатна і каб яны маглі нараджаць ідыётаў далей!
Я не мае рацыю?
– Не маеш рацыю, – холадна адказала Ларыса. – Мой абавязак, як абавязак чалавека – лячыць. А не пазбаўляць здароўя. Усё. Я не жадаю больш гаварыць на гэтую тэму. Гэта… гэта фашызм!
Яна замоўкла з лёгкім спалохам – абазваць мужа фашыстам нават у такой сітуацыі здавалася і ёй самой тым, што выходзіла за межы іх адносінаў. Адкуль звароту магло і не быць. Але Антон нечакана для яе толькі ўсміхнуўся.
– Так, вядома, гуманістам-тэарэтыкам лёгка развешваць цэтлікі… Што ж, хай фашызм, калі табе так хочацца. А як назваць сітуацыю, пры якой дзяржава стварае ўсе магчымыя ўмовы для нездаровых генетычна дзяцей на парадак вышэй, чым для дзяцей здаровых? Не ўсміхайся: двое дзяцей у нармальнай сям'і атрымліваюць усяго роўна ў чатыры разу менш, чым такія ж дзеці ў маім інтэрнаце. А калі дзяцей трое – ужо ў шэсць разоў. Разгарнуць сшытак? Так, не буду, ты ведаеш, колькі я туды пісаў...Ты ведаеш, чаму рост нараджальнасці на самай справе не радуе? Так, лічбы як быццам прыгожыя. Але да цябе на прыём прыходзяць нармальныя жанчыны. А ты захадзіла ў акушэрскае аддзяленне? Хто нараджае? П'яніцы, бамжыхі, дэбілкі! – Антон ізноў перайшоў на крык. – Ты ведаеш, што летась у нас з усіх народжаных дзяцей толькі палова была народжаная ў нармальных сем'ях? Астатнія – лепш бы яны не нараджаліся! Трэць з іх праз пяць гадоў будзе ў маім інтэрнаце. Ты гэта разумееш? Як гэта зваць? Яшчэ тры пакаленні – і ў краіне будзе алігафрэнаў стане больш, чым здаровых людзей. Гэта лавіна! Яе не спыніць ужо ніяк, акрамя як радыкальна.
– Ну так… Спарта нікога нічому не навучыла…
– Спарта не пры чым. Азірніся на сваіх продкаў: выжывалі мацнейшыя, здаравейшыя дзеці. Нараджалі многа. Быў натуральны адбор – і была здаровая нацыя. Гэта быў фашызм, па–твайму? А сёння мы кожнага неданоска – даносім, кожнага дэбіла – выняньчым, кожнага паталагічнага хворага – будзем цягнуць з таго свету. І пытаем саміх сябе: адкуль у краіне гэтулькі д…ў!
Антон мацюкаўся вельмі рэдка. І гэты брудны мацюк непрыемна скалануў Ларысу. Яна раптам прысела, аглушаная думкай, як выстраліла ў галаве глухім стукам.
– Антон… Што, у гэтых дзяўчынак… не выпадкова ўсё?
Ён запаліў ізноў, маўчаў доўга, потым ціха спытаў:
– Я абмаляваў табе сапраўдную праблему, а не атрафію нейкіх там шыек. А ты прапануй рашэнне.
– Дык… хай дзяржава стварае ўмовы, каб здаровыя нараджалі больш – гэта жа відавочна.
– Гэта дурасць. Відавочная. Чаму ж больш за аднаго дзіцяці не жадае мець сярэдняя еўрапейская сям'я? Усё не так проста...
Ларыса ўзнялася:
– А мне – пляваць! Хай ламаюць галовы тыя, хто за гэта ў адказе! Мая справа – лячыць, і я буду лячыць! І… буду шукаць прычыну хваробы.
– Лячы. Шукай.
Антон безуважна глядзеў у акно
– Чаму ты так кажаш? Ты ведаеш пра прычыну?
Антон павольна, з сілай раздушыў недакурак цыгарэты ў попельніцы.
– Гэта нешта зменіць?
– Ты…Вы там ўсё звар'яцелі! Гэта сапраўдны фашызм! Сёння вы пазбаўляеце права цяжараць алігафрэнам, заўтра будзеце складаць дазваляльныя спісы для ўсіх!
– Добра б было, – холадна, па-чужому ўсміхнуўся Антон. – Усё, я ў кафэ прайдуся – партыя ў більярд мяне зачакалася…
Антон апрануўся, выйшаў на пустую халодную вуліцу. Адышоўся далей ад хаты, дастаў мабільнік, не спяшаючыся набраў нумар.
– Усевалад Ігнацьевіч? Яна даведалася… Так, Ларыса заўважыла на аглядзе змены. Прэпарат дзейнічае, але вынікі вельмі бачныя. Зрэшты, Вы ж казалі… Не, прама я ёй не казаў аб прэпараце… Паабяцала шукаць…Так, вядома, я цяпер прадумаю ўсё як след і пагавару прадметна... Не, то не размова была... Былі эмоцыі… так, я ўпэўнены. Яна не дурная жанчына…
У кафэ шызай смугой вісеў цыгарэтны дым, ігракоў ля більярднага стала было шмат – адно месца для мужчынскай забаўкі на ўвесь пасёлак. Антон узяў бутэльку піва, прысеў за столік.
****
З паведамленняў у мясцовай газеце
"Трагедыя ў гарадскім пасёлку N.
Позна ўначы 29 лістапада мясцовыя жыхары былі разбуджаныя трэскам: страляў шыферны дах на палаючым старым бараку. На той момант у ім у чаканні завяршэння рамонту дома пражывала сям'я Ш.: муж, Антон Ш, дырэктар мясцовай школы–інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі псіхічнага развіцця і яго жонка Ларыса, гінеколаг мясцовай бальніцы, якая толькі тыдзень назад прыступіла да працы.
Іх абгарэлыя трупы былі знойдзены ў ложку.
Вядзецца следства. Па папярэдніх дадзеных, прычына пажару – кароткае замыканне: праводка ў бараку была старая і не мянялася з дня яго пабудовы."

  Каментарыяў: 1 | Праглядаў: 1207 | распечатать

Раздзел: ЧАГО АМАЛЬ НЕ БЫЛО |
  (13.10.2011 - 20:37) цитировать
 
 
  вельмі зацікавіла... неадназначнае апавяданне, якое выклікае шмат пытанняСћ... абавязкова прапаную яго старшакласнікам...