Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Лёшкава каханне
(флэш-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Май 2012 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 
 
 

   
Пра Талент і Чалавека
Зваліўся з неба Талент. Ножкі маленькія, ручкі кароткія, хвасты доўгія – не пагуляеш. Ішоў міма Чалавек.
– Чалавек, вазьмі мяне на рукі!
– А ты хто?
– Я – Талент.
– А ты які талент?
– Гатунак 2П1М(в), мадэрнізаваны: пісьменнік-паэт і мастак ці музыка, на выбар.
– Харошая штука, – сказаў Чалавек. – А можа ты і не талент, цемнавата цяпер...
– Ты што, Талентаў не бачыў? Глядзі: рукі, ногі, галава, тры хвасты...
– Ведаю я... Возьмеш цябе, у’пешся хвастамі ў галаву, сэрца, душу. Пайшлі пешкі да дому, пры святле пабачу...
Пайшлі. Талент бяжыць, ножкамі перабірае, хвастамі за кусты чапляецца. Дайшлі нарэшце. Чалавек святло на пляцоўцы перад дзвярыма запаліў, паглядзеў на Талент, на хвасты доўгія, на літары на спіне – 2П1М(в).

– Ну, бяры мяне на рукі, – кажа Талент.
– Ды заходзь, – кажа Чалавек і дзверы прыадчыніў, сам прашмыгнуў і чакае.
– Э, не можна мне самому ў хату! Мяне на руках заносіць трэба!
– Хто табе такое сказаў? – здзівіўся нібыта Чалавек. – У мяне рукі брудныя, як мне імі за талент брацца?
– Не помню я, чаму нельга, – адказаў Талент нерашуча і стаў у дзверы прыадчыненыя заходзіць.
Толькі ён сам цераз парог пераступіў, як Чалавек хваць і прычыніў дзверы.
– Ай, што ты робіш! Хвасты, хвасты мае! – залямантаваў Талент.
– Мне ты сам трэба, без хвастоў! – хіжа засмяяўся Чалавек ды зачыніў дзверы.
– А-а-а, во чаго мяне папярэджвалі! – залямантаваў бясхвосты Талент.
Але Чалавек ужо падхапіў Талент у руку. Агрызкі трох хвастоў сутаргава біліся, быццам скіроўвалі неіснуючыя хвасты у розум, сэрца і душу Чалавека. Ды дарэмна.
На кухні Чалавек наліў у шклянку вады, кінуў туды лямантуючы Талент, разбоўтаў лыжачкай і выпіў.
Потым прыхапіў бляшанку з рэшткамі кавы і асцярожна выйшаў на пляцоўку. Тры хвасты Талента – Сумленне, Памяць, Адказнасць – сляпымі чарвякамі тыкаліся скрываўленымі канцамі ў дзверы. Чалавек асцярожна падхапіў іх па адным, засунуў у бляшанку і шчыльна закрыў.
А бляшанку Пісьменнік-Паэт-Музыка (ці Мастак – на выбар) схаваў на паліцы за кнігамі. Кожны дзень ён падыходзіць да паліцы, бярэ адну-другую кнігу і нібыта гартае іх у задуменні – а на самой справе сочыць: ці не выпаўзлі з палону Сумленне, Адказнасць і Памяць яго Таленту.
  Каментарыяў: 0 | Праглядаў: 936 | распечатать

Раздзел: ЧАГО АМАЛЬ НЕ БЫЛО |