Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Лёшкава каханне
(флэш-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Май 2012 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 
 
 

   
СМС-ка
Ён прыйшоў стомлены, адмовіўся ад ежы. Пайшоў, прысеў на канапе. Потым папрасіў яе, каб згатавала кубак кавы. Яна здзівілася, бо ад таго часу, калі ён даведаўся, што ў яе ёсць каханак, ён ні аб чым яе ніколі не прасіў. Яна несла яму каву, ён падняўся ёй насустрач і упаў мёртвы. Калі яго хавалі, то сяброўкі казалі ёй, каб яна назаўтра прывезла яму на магілу кубак гарачай кавы.
Кантракт
- Добры дзень!
- Добры, - старшыня саюза пісьменнікаў узняў вочы на акуратнага мужчыну з мілым інтэлігентным тварыкам. – Садзіцеся. Што ў Вас?
- Ды вось... зайшоў...
- Бачу... Што ў Вас? Трылогія, раман, аповесці?
- Не-не. Я – чытач.
Паштовая скрыня
Ён вырашыў кінуць піць. Для іншых. Каб ніхто ніколі не бачыў яго п’яным, ці хоць чуў пах.
Ён піў у той тыдзень, калі жонка працавала ў ноч. Вяртаючыся з працы, заходзіў у магазін, купляў бутэльку гарэлкі. Няважна, якой – абы бутэлька была пляскатая. Бо менавіта такая улазіла ў паштовую скрыню.
Аднойчы ў рэдакцыі
(Пра тое, чаго амаль не будзе)

Верш
– Ну, што?
У пытанні рэдактара было больш адчаю, чым надзеі.
– Нармальна, – абыякава адказаў Андрэевіч. – Апавяданне пра даярку на новай ферме ў аграгарадку. Ну і хроніка. Першыя калгасы, вайна, пасляваенны час.

Пра Пісьменніка і Чорта
Жыў Пісьменнік адзін. Пісаў-пісаў, мучыўся. Як быццам і друкаваўся, як быццам і пахваліць нехта... з тых, каго ён пахваліць. Карпее за маніторам, свету белага не бачыць. Ужо і тэмаў у галаве няма, словы ў сказы не складваюцца, сказы з абзацаў разбягаюцца, абзацы ў разделы сілком не застагуеш.

– Эх, чорт! – усклікнуў у адчаі аднойчы Пісьменнік. – Чаму мне не шанцуе!?
Тут Чорт за спіной і стаў.

Казка-версія аб Голай Праўдзе
Пасля праклятай ночы нешчаслівым ранкам забытага людзьмі дня на­радзілася Голая Праўда. Расы сцюдзёнай папіла, туманам спавілася ды ру­шыла ў свет гаспадара шукаць. Хадзіла, ногі прытаміла, дзіця сустрэла.
- Я - Праўда. Давай з табой жыць.

« назад   1 [2]