Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Лёшкава каханне
(флэш-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Май 2012 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 
 
 

   
Такая цёплая Радаўніца
Я ўзненавідзеў мабільнікі.

Было так цёпла – мо цяплейшая з усіх была Радаўніца гэтага года.
Прыехаў брат, я прыехаў, сястра ажно з Чувашыі са сваімі сынам і нявесткай.
Лазню напалілі, гэткая пара была! Сядзелі за вялікім сталом – так было цёпла, утульна, так свяціліся шчасцем бацькавы вочы.
Раніцай 13-га бацька заранёў усіх падняў: трэба ў царкву памінальную завезці, трэба на могілкі нагатаваць, нічога не забыцца. Не супакойвалі – ведалі, што ён у нас такі: ўсё баяўся не паспець.Усё паспелі. І фартушочак не забыліся, які бацька сам зрабіў, і сам на крыж на мамінай магіле павязаў.

Гэткая цёплая была Радаўніца! Людзей на Балатнянскіх могілках – як ніколі. І бацька не нерваваўся, супакоіўся, хадзілі з ім па могілках, сустракаліся-віталіся. Колькі сяброў сустрэлі, з якімі па гэтулькі гадоў не бачыліся!.. Як ніколі доўга прабылі.
А вечарам ля лазні агонь расклалі і смажылі мяса – адзначалі яшчэ і дзень народзінаў нявесткі сястры.

Бацька рана пайшоў спаць, прытаміўся ад хваляванняў.
Недзе праз дзве гадзіны ён падняўся памераць сабе ціск.
І пачаў задыхацца, седзячы за сталом.

І брат, і сястра, і я спрабавалі па сваіх мабільніках выклікаць хуткую. Вось тады я і ўзненавідзеў мабільнікі – якая з іх карысць у такія моманты, калі дрыжачымі рукамі нельга папасці на гэтыя кнопкі-піздзюрынкі, калі не гартаецца тэлефонная кніга, а выклікаюцца ці не ўсе нумары па чарзе...

Выклікалі хуткую. “Чакайце. Не раней за гадзіну”.
Самі рашылі ехаць, хоць абое вадзіцеляў крыху пілі.
Мы з братам вядзем бацьку да аўто, і ён раптоўна асядае на нашых руках.
“Дыхай, пап! Дыхай!”, - крычу я, а бацька не слухае, не хоча сам дыхаць.
І паветра, што з хліпам выходзіць яго грудзей, кожны раз падманвае мяне: то не ўздыхае ён, то паветра нашага штучнага дыхання...

Урач і медсястра ў Доўску спакойныя і халодныя. Не рэагуюць нібыта ні на просьбы, ні на пагрозы, ні на крык, ні на шэпт.
“Як мінімум, 20 хвілін ваш бацька мёртвы”.
Значыць, у той самы момант, як асеў у нашых руках.
Мы зрабілі ўсё, як маглі, каб пахаванне было па-людску. І людзі дзякавалі нас, выходзячы з-за хаўтурнага стала.

“То дзякуй Богу, дзетачкі, што во так, што прыехалі Вы да яго, сабраліся, што памёр на вашых руках, а не знайшлі яго мёртвага, на падлозе праз колькі дзён. Як жыў во добра, то і памёр гэтак добра: і цёпла, і сярод дзяцей. Дай Божа так самім памерці...”

З нашага бацькоўскага дому няма больш каму нас праводзіць. І няма каму сустракаць.
А праз колькі год мо і не будзе ў нас яго – бацькоўскага дома.
  Каментарыяў: 0 | Праглядаў: 704 | распечатать

Раздзел: БУСЛЫ НЕ СПЯВАЮЦЬ |