Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Лёшкава каханне
(флэш-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Май 2012 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 
 
 

   
Словы ад мамы. “У мяне ж вы малыя…”
Помню летні дзень, спякотны, мы вяртаемся грыбоў. Набралі мала – мама пабачыла, што я стаміўся, то павярнулі назад. І вось амаль на выхадзе з лесу недалёка ад дарогі стаіць кошык. А ім – напалову грыбоў! Мае вочы зайздросна блішчаць: як іх не забраць, калі няма нікога побач? Згубіў нейкі дзівак!
– мам, як мы іх пакінем? Нехта ж згубіў іх, цяпер не мы, дык іншы хто забярэ!
– няхай і забярэ. А мне навошта? У мяне вы малыя…
Сказаныя мамай словы прагучалі мякка, але так, што было зразумела: мама іначай не паступіць. Дарэчы, яна заўсёды, калі хацела сказаць так, каб болей не пыталіся і не ўгаворвалі, казала неяк вельмі мякка, ціха – і адначасова цвёрда, пераканана.
Тлумачэнне для мяне на той час, чаму мама не стала браць некім забытыя грыбы ў кошыку, было абсалютна незразумелым. Ну і што, што мы – малыя? Дык тым больш, дзецям малым і трэба…
Сёння, азіраючыся назад, я не знаходжу такога выпадку, каб мама пайшла супраць сумлення, пераступіўшы тыя маральныя каштоўнасці, якія лічыла найважнейшымі – тыя, што кожны сёння знойдзе ў Бібліі. І не адзін яшчэ раз, калі жыццё проста дарыла выпадак для мамы пераступіць так, што ніхто і ведаць не будзе, яна адмаўляла па той жа прычыне:
– У мяне дзеці растуць.

І вяртала ў магазін тры рублі, калі прадаўшчыца няправільна дала здачу – з трох рублёў як з пяці. І са знойдзенай сястрой завушніцай пайшла на суседні пасёлак, каб аддаць згубу гаспадару. І не адмаўляла даць у карыстанне якую рэч, калі была магчымасць даць.
– У мяне дзеці растуць…
Пройдзе нямала гадоў, стане даступнай для мяне Біблія, я буду чытаць дзіўныя для мяне радкі і раптам бы спатыкнуся, захлынуўшыся ад неверагоднай здагадкі. Вочы схопяць адзін радок:
“Бацькі елі кіслы вінаград, а аскоміна – у дзяцей.”

Спатыкнуўся я таму, што імгненна ўспомніліся тыя словы мамы, калі яна не хацела нешта рабіць несумленнае: “У мяне дзеці растуць”.
Я ведаю, што мама не чытала Біблію. З другога ж боку у нейкім сэнсе саму Біблію я часткова ўспрымаю як зборнік чалавечай мудрасці, напісаны некалькімі пакаленняў людзей, якія выбіралі найкаштоўнейшы вопыт і запісвалі яго максімальна каротка.
“Бацькі елі кіслы вінаград, а аскоміна – у дзяцей”.

Мама па-свойму пераказвала гэты жыццёвы вопыт. Яна, як і тысячы іншых маці на нашай зямлі была ўпэўнена ў тым, што не аднаму толькі чалавеку адказваць за свае ўчынкі. Не толькі тут, на гэтым свеце можа быць пакараны чалавек за грахі, не толькі суд яго чакае на свеце тым. Адказваць за сваё – няцяжка. Але ж яшчэ пра адно думалі нашы продкі: бацькі будуюць будучыню для сваіх дзяцей. І не толькі будучыню матэрыяльную, а на нейкім іншым, непадуладным сённяшнім навукам узроўні, будучыню духоўную.

За нашы ўчынкі, за наша жыццё будуць адказваць і дзеці.

  Каментарыяў: 0 | Праглядаў: 1027 | распечатать

Раздзел: БУСЛЫ НЕ СПЯВАЮЦЬ |