Дзядзька Васіль
На выхадныя патэлефанаваў бацька. Памёр сусед, дзядзька Васіль. Звычайны вясковы мужчына, з віламі ўсё жыццё. Ён першы пасадзіў мяне верхам на каня. Калі ў мяне не атрымалася разам з хлопцамі цягаць на конях копы да стога, ён забраў мяне да сябе – класці стагі.
|
|
|
Жалуды
Калі мы будавалі свой новы дом, бацьку пашэнціла – ён набыў на дах белай ацынкованай бляхі. І наш дах здалёк зіхацеў, бы срэбны, і фарбаваць яго не трэба было. Адно што дождж… Нават колькі кропель першых адгукаліся ў хаце вясёлым пошчакам, а калі надаралася залева, то ой як шумела над галавой!
|
|
|
|