Мама
Я быў тады. Была мама. Мама размаўляла са мной: супакойвала, угаворвала, суцяшала. Бо я быў неспакойны. Мама гаварыла словамі, звярталася да мяне думкамі, імкнулася данесці да мяне сваю пяшчоту і любоў сялянскімі струджанымі рукамі. А я не чуў маму.Мама жыла ў гэтым свеце – а я ў свеце, які быў унутры яе. Потым я нарадзіўся.
І навучыўся адчуваць, чуць і бачыць.Сёння мама ў іншым свеце. Я ведаю, што яна бачыць і чуе мяне, бачыць няўдалыя пачынанні, мае часам нягеглыя спробы, часам невялікія поспехі. Я ведаю, што яна суцяшае мяне, імкнецца падтрымаць, агарнуць сваёй любоўю, як некалі, як заўсёды. Я не чую яе. Не бачу. Ведаю, што мне трэба ўсяго толькі навучыцца слухаць уважлівей і глядзець пільней.
Раздзел: БУСЛЫ НЕ СПЯВАЮЦЬ |
|
|