Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Лёшкава каханне
(флэш-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Май 2012 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 
 
 

   
Буслы не спяваюць
Нататкі
Гэта самае асабістае. Яно, па ўсім, і застанецца толькі ў такім выглядзе - у электронным. Бо пісалася не для друку на паперы.

obl_busli.jpg (9.25 Kb)
•Словы ад мамы. “У мяне ж вы малыя…”
•Словы ад мамы. “Пападзеш на гадзіну…”
•Мама і...
•Праклятыя
•Такая цёплая Радаўніца
•Дзядзька Васіль
•Жалуды
•Мама


 
Раздзел: БУСЛЫ НЕ СПЯВАЮЦЬ ------
Словы ад мамы. “У мяне ж вы малыя…”
Помню летні дзень, спякотны, мы вяртаемся грыбоў. Набралі мала – мама пабачыла, што я стаміўся, то павярнулі назад. І вось амаль на выхадзе з лесу недалёка ад дарогі стаіць кошык. А ім – напалову грыбоў! Мае вочы зайздросна блішчаць: як іх не забраць, калі няма нікога побач? Згубіў нейкі дзівак!
– мам, як мы іх пакінем? Нехта ж згубіў іх, цяпер не мы, дык іншы хто забярэ!
– няхай і забярэ. А мне навошта? У мяне вы малыя…
Сказаныя мамай словы прагучалі мякка, але так, што было зразумела: мама іначай не паступіць. Дарэчы, яна заўсёды, калі хацела сказаць так, каб болей не пыталіся і не ўгаворвалі, казала неяк вельмі мякка, ціха – і адначасова цвёрда, пераканана.
Тлумачэнне для мяне на той час, чаму мама не стала браць некім забытыя грыбы ў кошыку, было абсалютна незразумелым. Ну і што, што мы – малыя? Дык тым больш, дзецям малым і трэба…

  Далей
Раздзел: БУСЛЫ НЕ СПЯВАЮЦЬ ------
Словы ад мамы. “Пападзеш на гадзіну…”
Не магу прыпомніць таго моманту, каб мама некалі каго кляла. Так, як клялі іншы раз вясковыя бабы: ці то мужа за п’яны грэх, ці то суседку, з якой пасварыліся. Адзінае, што чуў ад яе ў тых выпадках, за якімі традыцыйна гучала пракляцце: “А каб на цябе…” А вось што менавіта “каб на цябе” – мама не дагаворвала.
Іншы раз і бацьку, калі той пачынаў крычаць на курэй, што паразграбалі грады: “А каб вы ўсе паперадохлі!”, мама спыняла: “Не кляні!”.

  Далей
Раздзел: БУСЛЫ НЕ СПЯВАЮЦЬ ------
Мама і...
Мама і дапамога
Так атрымалася – багатымі мы не былі. Звычайная вясковая сям’я, праца ў калгасе, чацвёра дзяцей. Ажаніўся брат, а яго жонкі бацькі – нам не роўня. Куды заможней жылі, то і дапамагалі сваёй дачцэ грашыма куды больш ды рэчы дарылі куды даражэй. Стаў брат будаваць кватэру, вядомая справа – прыехаў да маці па грошы. Пагаварылі трохі, сказаў брат, якую суму выдзелілі бацькі яго жонкі. Мама памаўчала крыху і сказала:
– А ў мяне столькі няма. Колькі змагу – столькі і дам.
  Далей
Раздзел: БУСЛЫ НЕ СПЯВАЮЦЬ ------
Праклятыя
Пачакай хвілінку, прыпалю… Ды ведаю, што толькі палілі, ды звычка такая… Ці гэта горад вінаваты – як выйшаў на вуліцу, так і цягне запаліць. Не магу па вуліцах без цыгарэты…
Што ты пытаў? Ці люблю я горад? Шчыра табе адказаць? Дык вось: плявацца мне хочацца, калі нехта сябе ў грудзі б’е: "Люблю наш горад!". Лухта ўсё гэта. Горад – гэтае месца. Вось ёсць месцы, якія я не дакладна не люблю. Балхаш, напрыклад. Або Джэзказган. Гарады такія, у Казахстане. Для мяне гэтыя гарады – гэта спёка і смага, сухасць і бруд. Дым завадскіх труб і смак медзі ў роце.
…Я ж тут не нарадзіўся. Вось тая вёсачка невялікая, у якой сягоння пяць цёплых хат засталося – там мне ўтульна. Не, не ўтульна нават. Інакш… Спакойна! Я там як абаронены. Тымі самымі двума шэрагамі напаўжывых хат з бярозкамі–ліпамі ў дварах, згнілымі платамі.

  Далей
Раздзел: БУСЛЫ НЕ СПЯВАЮЦЬ ------
Такая цёплая Радаўніца
Я ўзненавідзеў мабільнікі.

Было так цёпла – мо цяплейшая з усіх была Радаўніца гэтага года.
Прыехаў брат, я прыехаў, сястра ажно з Чувашыі са сваімі сынам і нявесткай.
Лазню напалілі, гэткая пара была! Сядзелі за вялікім сталом – так было цёпла, утульна, так свяціліся шчасцем бацькавы вочы.
  Далей
Раздзел: БУСЛЫ НЕ СПЯВАЮЦЬ ------
Мама
Я быў тады. Была мама. Мама размаўляла са мной: супакойвала, угаворвала, суцяшала. Бо я быў неспакойны. Мама гаварыла словамі, звярталася да мяне думкамі, імкнулася данесці да мяне сваю пяшчоту і любоў сялянскімі струджанымі рукамі.
А я не чуў маму.
  Далей
Раздзел: БУСЛЫ НЕ СПЯВАЮЦЬ ------
  [1] 2  далее »