Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Лёшкава каханне
(флэш-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Май 2012 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 
 
 

   
Калі ўспомніць (Зварот да жонкі)
Сядай са мной побач.

Так, я ведаю, што чакае руплівых рук горка брудных талерак, што не адпрасавана бялізна, што баліць галава пра вячэру. Але – сядай. Мы дастанем з шуфляды той самы альбом з аматарскімі карткамі, якіх так доўга не краналіся нашы рукі і позіркі. Мы пакладзем на калені сваё мінулае, схілімся ніжэй да старонак, каб здымкі неслі да нас водар таго лесу, дзе мы стрэліся, гаркавы пах дыму нашага вогнішча, прахалоду срэбнай стужкі ракі.Сядай са мной побач...

Мы будзем маўчаць, але я ведаю, што будуць аднолькавымі нашы думкі, што аднолькавымі ўражаннямі будуць поўняцца нашы сэрцы. Я хачу бачыць, як будзе пакрысе мяняцца твой твар, як знікне з ілба непрыемная нітка турбот, як пасвятлее позірк, як лёгкая ўсмешка разгладзіць твае вусны, і калі ты ўзнімеш на мяне свае вочы, я ўбачу ў іх той самы, той далёкі, той пакутліва-знаёмы гарэзлівы агеньчык жыццярадаснасці і маладосці.
Сядай са мной побач...

Гэтыя моманты шчаслівага мінулага на нашых каленях стануць нашым маланкаадводам, яны выцягнуць з нас раздражнёнасць сягонняшнім бязладным жыццём, прыкрую стому шалёных дзён, незразумелую злосць на ўсіх і ўсё.
Сядай са мной побач...

  Каментарыяў: 0 | Праглядаў: 1785 | распечатать

Раздзел: КАЛІ... |