Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Лёшкава каханне
(флэш-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Май 2012 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31
 
 
 

   
Калі лічыць ганарары...
Колькі гадоў таму вялі мы рубрыку “Фота з сямейнага архіву”. Настальгічная была рубрыка. І вось неяк прыносіць жанчына адзін фотаздымак – аб мінулым шчаслівым аднаго прадпрыемства, якое на той час было ў заняпадзе. Прынялі яе фота, а яна дае мне лісточак – выразаны са старонкі часопіса верш. “Надрукуйце... Такі добры верш”.
Чытаю верш – і сапраўды, цудоўны. Няхай і сумны трохі, бо пра непадзеленае каханне жанчыны, але светлы, тонкі – сапраўдная паэзія.
А вось прозвішча абсалютна невядомае. Хоць і з Івацэвічаў. Ды нічога, думаю, адшукаем.
І друкуем мы той верш – каб яшчэ і заахвоціць аўтара.
Літаральна назаўтра – званок.
– Вы надрукавалі верш жанчыны з прозвішчам N? – пытаецца жаночы голас з яўнай нервовасцю.
– Так, цудоўны верш, такое трэба друкаваць.
– Але дзе Вы ўзялі яго?
– А ў чым справа, прабачце?
– Гэта мой верш...
– Вось як цудоўна! А я збіраўся Вас шукаць, бо прозвішча невядомае.
– Дык і не знайшлі б! У мяне іншае прозвішча, я даўно замужам, у мяне любы муж, дзеці. Таму вершу – больш за 10 гадоў! Уяўляеце, як паглядзеў на мяне муж, як сяброўкі сталі распытваць: што здарылася, адкуль такі настрой. Я стамілася тлумачыць... Дзе вы ўзялі гэты верш?
Разгубіўся я не на жарт. Вось дык маеш – такія непрыемнасці чалавеку...
– Прыйшла адна жанчына, – пачаў апраўдацца я. – І прынесла выразаны са старонкі часопіса верш.
– Божачка, я забылася, што некалі пасылала яго, – ахае жанчына.
– Ну, вось... А лісточак ніколькі не выглядаў патрапаным, старым, – тлумачу далей я. – І яна не сказала, калі верш знайшла, і я не пытаўся.
– То гэта жанчына гэтулькі гадоў трымала пры сабе мой верш? – ўражана, больш сама ў сябе пытае жанчына.
– Не проста трымала – берагла, – пацвярджаю я.
Жанчына замаўкае, маўчу і я. Відавочна, мы думаем пра адно: як невядомая чытачка часопіса выразае з часопіса верш і беражліва захоўвае яго, праносіць праз усе пературбацыі жыцця, лічы, як нешта святое для сябе.
– То адрас скажыце, – перапыняю я маўчанне. – Ганарар вышлем.
– Які там ганарар, – ціха адказвае жанчына. – Не трэба. Дзякуй...
Ніколькі не дзіўлюся яе рашэнню: хіба марыць сапраўдны паэт пра большы ганарар, чым вось такая трапяткая беражлівасць да яго радкоў?

  Каментарыяў: 0 | Праглядаў: 951 | распечатать

Раздзел: КАЛІ... |