Добрага дня, Анатоль!
Лім, 6 студзеня 2010 г.
Дарагія сябры! Калі нехта з вас ці з вашых сяброў захоча дапамагчы гэтаму мужнаму чалавеку - закажыце ў яго карціну. Анатоль ацэньвае адну сваю работу толькі ў 100 долараў.
Анатолю Галушку з вёскі Магіліцы Івацэвіцкага раёна было 17. За спінай ― школа, экзамены выпускныя і ўступныя, атрымана запрашэнне ў мараходку. Cветлая мара наперадзе. І была побач родная, такая знаёмая рака Шчара. Спякотны дзень. Нырнуў там, дзе ныраў сотні разоў. …Траўма пазваночніка аказалася такой, што дактары потым развялі рукамі: ён павінен быў памерці. Але выжыў.
Раздзел: Нататкі |
------
|
|
|
Адам Глобус & снукер
Вельмі люблю глядзець більярд. Але не наш, рускі ці яшчэ які, а іншы - снукер. Гульня заварожвае. Дарэчы, заўсёды перажываю за таго, хто прайграе. У лідэра адразу ж знаходжу нейкія непрыемныя рысы на твары: то позірк, то ўсмешка, то нос... А пасля снукера чытаў "Play.by" Адама Глобуса.
Раздзел: Водгукі мае пра чужое |
------
|
|
|
|