Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Я размалюю для цеба неба (флэш-фармат)(PDF-фармат) Першы боль, або Доказ закона прыгажосці (флэш-фармат) (PDF-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Сентябрь 2010 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
 
 
 

   
Брэстчане “отаке”
poplav_1.jpg (58. Kb)

Сяргей Грышкевіч... Алесь Паплаўскі... Хто наступны?

Цікава: чым менш літаратуры нейкага плану ў агульнай масе надрукаванага, тым больш знаходзіцца людзей, якія так добра ў ёй разбіраюцца. Рытарычнае пытанне: “Чаму ж так мала пішуць?” няхай павісіць у паветры. Заўважу яшчэ адно: крытыкі такой літаратуры найчасцей аналізуюць твор праз свой жыццёвы вопыт. І гэты асабісты вопыт застаецца галоўным ва ўспрыманні напісанага, і тым больш – напісанага для падлеткаў.
Найперш гэта адчуў на ўласнай скуры. Напрыклад Міхась Южык расчароўваецца ў маёй аповесці “Пастка на рыцара” таму, што, аказваецца, ён “...вучыўся ў розных школах, і нідзе не толькі не думалі пераставаць крыўдзіць слабейшых, а рабілі гэта з адмысловай бязлітаснасцю”. А тут Гапееў пра нейкі там ордэн высакародны, што стаў бараніць слабых... Лухта, карацей, і аўтар - дурань-летуценнік.

Не тое што не чакаў... Недзе было адчуванне таго, што пасля ернічання брэстчаніна Сяргея Грышкевіча ў ЛіМе над маім “Урокам бяспечнага сексу...” будуць яшчэ падобныя перлы. Калі Жанна Капуста хоць імкнулася да аналізу, то Грышкевіч не ўпадабаў асобу аўтара (“А хто ён такі!? Нават не настаўнік!”) ды тое, што я не апраўдаў яго надзеяў на фінал: так чакаў чалавек сапраўднага сексу, нейкай клубнічкі – і не дачакаўся. Ён то ўпэўнены, што секс павінен быў быць, бо гэта дыктуецца, аказваецца, яго веданнем сучаснай моладзі. А гэтае веданне грунтуецца на “выпадкова” падслуханых размовах сексуальна занепакоеных дзяўчынак...
Па законах жанру, які цалкам авалодваў свядомасцю Сяргея Грышкевіча, мне трэба было, значыць, наладзіць “групавуху”.

Што тут сказаць супраць такой аргументацыі як “выпадкова падслуханая размова”? Ёсць трошкі: на адным сайце для дзяўчынак да 16 гадоў у Рунеце было нязмушанае галасаванне на тэму: “У якім узросце лічыце магчымым першы секс?”. Дык вось, у 12 год – 995 галасоў, у 16 – 3165, у 18 – 2964. І яшчэ “толькі пасля вяселля” – 1849. І мо самы загадкавы для Сяргея Грышкевіча пункт: “Толькі калі упэўнішся, што кахаеш ты і кахаюць цябе” – 5504 галасы.
Але што там тыя галасаванні супраць вопыту чалавека, які, прызнаецца, мае адносіны да педагогікі... Праўда, колькі я не сустракаў педагогаў, так цынічна аб вучнях не гаварыў ні адзін.

Хоць напісана было ў анонсе, што будуць два погляды, ды ў чым розніца поглядаў Жанны Капусты і Сяргея Грышкевіча, я так і не разглядзеў. Больш таго: абодва аўтары ўпікаюць: падлеткі з 70-х гадоў.
Ах, мілыя вы мае, значыць, вы ў сваёй маладосці маглі быць рамантычнымі і светлымі, а дзеці вашыя – не? А пра вас, маладых, не казалі бацькі, што вы не такія, што у вас гулі наўме ды джынсы з пласцінкамі?
Спрадвечны штамп, аж аскома ад гэтага: “Вось у наш час...”

...І вось зноў выстрэльвае ЛіМ артыкулам. І зноў – брэстчанін. Алесь Паплаўскі. Артыкул на самой справе добры, палемічны, можна з аўтарам паспрачацца, ды не хочацца. Бо ён не разважае, а канстатуе. Вось адшукаўся ўрач і з ходу ставіць дыягназ усёй беларускай літаратуры... Заўважу, што доўгі час артыкул вісеў у ЖЖ аўтара. З цікавым папярэджаннем, што "Занудам уваход забаронены".

Артыкул як артыкул. Адно незразумела, чаму з усіх раскіданых камянёў толькі адзін запушчаны прыцэльна – у мой агарод?
Абражліва-знішчальна, нават не ўспамінаючы твор (каб мацней падкрэсліць нікчэмнасць?): “Чытво”. Ну і ляд з ім, чытво дык чытво...
Цікава (але прадказальна), на чым грунтуецца гэтая знішчальнасць. “Ну хоць забіце мяне, але не стане ніхто з сучасных вучняў чытаць гэтае чытво, не іх моваю яно напісана...”. Чаму не іх – маўчыць аўтар. Якая мова іх – Алесь Паплаўскі сакрэтаў не выдае.

Ды не ў тым, мабыць справа. А ў тым, што і аднаго, і другую, і трэцяга закранула, відавочна, тое, што “яйкі пачалі вучыць курэй”.

Але ж тое – праўда. Гэта сёння менавіта так і ёсць. Нашы дзеці лічаць якраз нас адсталымі. Гэта мы, па іх цвёрдым перакананні, не ўмеем арыентавацца ў сучасным свеце, многага проста не ведаем, не чуем, не бачым. Гэта яны смяюцца з нас з-за нашага мыльнага тэлебачання, жаўтушных навін і жоўтых газет, з-за нашага ўяўлення аб модзе, аб патрэбах чалавека...
16-гадовы сын ушчуваў маці: “ну як ты можаш глядзець серыялы? Ты разумееш, што ад іх мазгі заплываюць тлушчам, што яны робяць з людзей дэбілаў, якім толькі хлеб і відовішчы трэба!?”. Гэта – з жыцця.
Прынамсі, яны вучаць нас карыстацца мабільнікамі, камп’ютарамі, пральнымі аўтаматычнымі машынамі і іншай бытавой тэхнікай. Гэта не паказальна? Гэта не дае ім ніякіх падстаў?

Адна справа – бачыць гэта, унутры сябе пераварваць, а іншая справа – аб гэтым пачытаць. Уга! Тут ёсць прычына для банальнай злосці.
І (паўтаруся) тым больш злосці, што ў гэтых дарослых дзеці адбіраюць іх “святое” - бо гэта ж толькі яны, сённяшнія дарослыя, маглі быць у юнацтве рамантычнымі, светлымі, мары іх – чыстымі. А сённяшняе пакаленне зацыклілася на сексе ды наркотыках.

Ну, пра гэта ўжо слухаць брыдка. І хай бы казаў тое і думаў так які ветэран камсамольскага руху, але сённяшні 50-гадовы мужчына, які акцэнтуе ў сваім дзённіку увагу на сваёй персоне як на дэмакратычнай ды нераўнадушнай да бацькаўшчыны?
Дзе логіка?

Давайце будзем шчырымі і паспрабуем адказаць на простае пытанне: чаму мы прайграем вайну з наркотыкамі? Чаму папаўняюцца рады арміі наркаманаў?
Няма адказу? А цяпер давайце шчыра адкажам самі сабе на іншае пытанне: якая частка дзяцей і падлеткаў даведалася аб наркотыках ад нас, ад дарослых? Хіба не мы ім расказваем, не мы знаёмім пагалоўна ўсіх з тым, што такое ёсць?
І хіба стане хто адмаўляць, што ведучы гэтую саму прафілактычную барацьбу мы распаўсюджваем інфармацыю аб наркотыках?
Сёння аб наркотыках ведаюць дзеці ў любой школе. Але ж “Запретный плод сладок”. Чаму мы забыліся на гэтую біблейскую мудрасць? Я не супраць прафілактыкі – але мусіце прыняць і яе адмоўны бок... Дрэнна замоўчванне, але і трубіць так, як мы трубім – хіба добра?

Тое ж і СНІД. Разумею, як абурылі Сяргея Грышкевіча і Алеся Паплаўскага словы майго героя: “Не вучыце трахацца бяспечна - мы ўвогуле раней пары ніяк не будзем.”
Бо не так гэта проста – узяць на сябе адказнасць за маральнае здароўе сваіх дзяцей і падлеткаў побач. Хоць крышачку адказнасці!
Куды прасцей мямліць пра тое, што “вось у наш час...”. Вядома, у наш час і неба было глыбейшым, і дрэвы зелянейшымі... Ускласці адказнасць на што і каго заўгодна – на саміх падлеткаў, на Інтэрнет, на тэлебачанне, на вуліцу – толькі б выключыць сябе з гэтага ланцужку прычын.

Паказаць гэтае пакаленне як апошняе прад канцом свету, як пазбаўленае усіх маральных тармазоў, як бездухоўнае і цынічнае – о, гэта б быў твор даспадобы маім апанентам. Праўда?

І апошняе. Што чытае сёння моладзь, тое дакладна Алесю Паплаўскаму невядома. Ці ён ведае тайну, ды не хоча гаварыць. Не тая мова? Выбачайце, лічу што мова павінна быць адна – літаратурная. Мяне не чытаюць, бо няма кнігі. (І ці будзе?...). Але ж лічыльнік праглядаў на сайце паказвае якраз, што чытаюць у Сеціве “Урок бяспечнага сексу”. Спецыяльна не выкладваў адным суцэльным кавалкам, каб дакладна ведаць, колькі пасля прагляду першай часткі адкрылі другую, колькі пасля другой – адкрылі трэцюю. Варта б было зазірнуць, звярнуць увагу на гэтыя лічбы і на дату размяшчэння ў Сеціве твораў.

ЗЫ
Спецыяльна для Сяргея Грышкевіча: не перажывайце, будзе ў мяне секс і да сексу. “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сексу” – тое пляцоўка для першага знаёмства, агульны фон. “Лешкава каханне, або Віртальнае дрэва рэальнасці” (у “Полымі”, 2008 год) – гэта працяг з тымі ж героямі. Амаль гатова другая гісторыя – першы секс (з усімі падрабязнасцямі: мастурбацыяй, ананізмам і рэальным надзяваннем прэзерватыва – спецыяльна для Вас). Будзе трэцяя – Сеціва і парнаграфія з адалт-рынкам і яго законамі.... Напішу – выкладу на сайце і Вам абавязкова паведамлю.

ЗЗЫ
І для Жаны Капусты: выбачайце, але навошта было так абражаць герояў (разам з аўтарам), калі звычайны сцёб, прыкол, дураслівасць 16-гадовых Вы ацанілі як разумовую адсталасць? Маленькі сакрэт для Вас: а амаль такое проста было... Прыкра думаць, што ўсе яны – дэбілы па Вашай ацэнцы...
  Каментарыяў: 0 | Праглядаў: 712 | распечатать

Раздзел: Сумныя думкі |