Раман з двух слоў
Чым мяне падкупляюць навукоўцы, дык гэта ўменнем з двух слоў сплесці раман.
Двойчы перачытаў артыкул Ірыны Шаўляковай у апошнім, за 16 кастрычніка, ЛІМе. “Культурны двубой або Сеціратура=літаратура?”. Чытаў нават часткамі, з сярэдзіны і ад канца. Для мяне больш менш зразумелымі засталіся перакананні аўтаркі ў тым, што: 1. У Сеціве такія магчымасці, блін, а аўтары “сеціратуршчыкі” ні халеры новага жанру не прыдумалі, і “высокія тэхналогія з высокім сэнсам не зліваюцца ў экстазе”; 2. У Сеціве шмат халтуры. 3. Кожны аўтар у Сеціве шукае свайго чытача.
Што тут сказаць? І ці трэба казаць? Думаю, трэба.
Раздзел: Сумныя думкі |
------
|
|
|
“Добрай раніцы, Белоруссия”
…Кава на стале, 7 гадзін раніцы. У мяне каля 15 хвілін вольніцы і няспешлівасці. Шчоўкаю пультам тэлевізара. Першы, другі трэці… АНТ, Першы нацыянальны, Лад…
Нідзе, ні на адным, ні ў адным сюжэце – ніводнага беларускага слоўца…
Лыбяцца з экрана размаляваныя прыгажуні, захліпаюцца ад асабістай дасціпнасці. Штучныя ўсмешкі, штучная бадзёрасць, дрэнна завуаляванае імкненне спадабацца. Пераключаюся на расейскі НТВ.
Раздзел: Сумныя думкі |
------
|
|
|
Больш святасці – менш памяці?
Матэрыялы сваіх работнікаў у раёнцы ідуць амаль усе на роднай мове, хоць газета двухмоўная. Не адзін раз казалі пра неабходнасць гэтага на лятучках. ...Калега, адносіны з якой простымі не назавеш, апошнія матэрыялы піша на рускай мове. Нарэшце раблю заўвагу (ну, адказны сакратар усё ж...)
Раздзел: Сумныя думкі |
------
|
|
|
ЛАДушкі, ЛАДушкі…
Учора, пакуль гатавалася кава, шчоўкаў на кухні пультам тэлевізара. Раптам – беларуская мова. Што апошнюю сустрэць на беларускіх каналах – як выкапень каштоўны ў балоце знайсці, не навіна. Таму прыслухаўся.
Нічога так сабе размаўляла дзяўчына… Даволі вялікі па аб’ёме рэпартаж. Піяр. І піярылі на беларускай мове …расейскага пісьменніка-фантаста з новай хвалі. Моднага “метрастроеўца”.
Раздзел: Сумныя думкі |
------
|
|
|
Баліць
Дзеткі па 5-6 годзікаў са ззяючымі вочкамі стаялі ля сцэны. Іх ніхто не праганяў адтуль, не ставіў у радок... А яны так перажывалі за кожнага, хто выходзіў на сцэну, падпявалі і падплясквалі... Па чарзе выходзілі на сцэну і спявалі – так шчыра, з такім імпэтам, з задавальненнем. Яны адчувалі, што іх любяць – і хацелі нібыта аддзячыць дарослым за іх любоў сваім стараннем. Гэтыя маленькі дзеткі ніколечкі не тушаваліся, не баяліся дарослай аўдыторыі і вялікай сцэны. Яны ведалі, што іх любяць.
І дзеткі спявалі – спачатку па адным, невялічкія, у два-тры куплеты песні, і больш складаныя. А потым яны спявалі разам – так заўзята, так дружна, з такімі шчаслівымі тварыкамі.
Дзеткі спявалі на беларускай мове. На чысцюткай беларускай. З задавальненнем.
Раздзел: Сумныя думкі |
------
|
|
|
Астраўкі
Быў ў адной вясковай школе – там педкалектыў ладзіў сваю творчую справаздачу перад дырэктарамі школ раёна і гасцямі. Сяджу ў зале, слухаю даклад. Паслухаць ёсць пра што – у школы багацейшая гісторыя, ёй больш за 100 гадоў. Сама вёска вядома з 1485 года. У раёне некалькі кіраўнікоў самых вялікіх і паспяховых прадпрыемстваў – яе выпускнікі. Дык вось, слухаю даклад дырэктара, нешта крэмзаю ў нататніку... І адчуваю раптам: нешта не тое... Не так.
Раздзел: Сумныя думкі |
------
|
|
|
І на ляд мы каму трэба, Анатоль...

Выпадкова трапіў ці то на трэнінг, ці то на лекцыю. І казаў лектар: “Запомніце: ніхто з вас нікому на гэтай зямлі не трэба...” Яно то так. Настройваешся на гэта, маеш гэта на ўвазе, шукаеш тут апраўданняў усім і ўсяму. Ды іншым разам так хочацца знайсці выключэнне. Ну, хоць бы затым, каб пацвердзіць правіла.
Анатоль Галушка, мой сябар (з гонарам кажу). Гэта яго карціна уверсе. Інвалід. З 17 гадоў пасля траўмы – у ложку. Яму, як і мне, 46. Рукі амаль не працуюць. Пэндзлік трымае з зубах...

Раздзел: Сумныя думкі |
------
|
|
|
ЖЖ для беларусаў: падполле і падваротня
Ніколі раней не цікавіўся ЖЖ – нязручна, грувастка… Але два тыдні па вечарах паліў трафік менавіта на ЖЖ. Уражанне… Словамі не выказаць. Пустата ў душы, і сярод гэтай пустаты сто кошак пакінулі сто кучаў. Беларуская мова… Колькі сябе помню, яна была для мяне моваю інтэлігентаў, высокакультурных людзей. Мілагучная, нейкая цнатлівая нават, такая, на якой, здавалася, немагчыма крычаць, выказваць злосць. Памятаю першае сваё ўзрушэнне, як ад аднае высокапастаўленай асобы пачуў на чысцюткай беларускай мове лаянку. Гэта было аглушальна.
І вось – ЖЖ маладых беларусаў. (Не пра ўсіх кажу – пра тры асобныя часткі.)
Раздзел: Сумныя думкі |
------
|
|
|
Брэстчане “отаке”

Сяргей Грышкевіч... Алесь Паплаўскі... Хто наступны? Цікава: чым менш літаратуры нейкага плану ў агульнай масе надрукаванага, тым больш знаходзіцца людзей, якія так добра ў ёй разбіраюцца. Рытарычнае пытанне: “Чаму ж так мала пішуць?” няхай павісіць у паветры. Заўважу яшчэ адно: крытыкі такой літаратуры найчасцей аналізуюць твор праз свой жыццёвы вопыт. І гэты асабісты вопыт застаецца галоўным ва ўспрыманні напісанага, і тым больш – напісанага для падлеткаў.
Раздзел: Сумныя думкі |
------
|
|
|
В Зеленоборской школе...

Вдруг заметил – в поисковых запросах на мой блог появилась моя фамилия. Кому я вдруг мог понадобиться? Ситуация прояснилась быстро: позвонили из одной сельской школы: учительница пригласила на конференцию. По моей повести «Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сексу”. Признаюсь, было несколько неожиданно. Приятно, конечно, но вместе с тем и страшновато, что ли.
Раздзел: Сумныя думкі |
------
|
|
|
Вясна...
Не люблю вясну. Зараз рызыкую выклікаць не самыя лепшыя пачуцці такімі “заявачкамі”. Але шчыра – не люблю. Вось восень люблю: калі ападае лісце, калі ідзе дакучлівы дожджык, калі холадна на вуліцы і цёпла ў хаце. Зіма – неяк трохі няўтульна. Лета – так сабе.
Раздзел: Сумныя думкі |
------
|
|
|
Жизнь после пощечины
Жизнь нужно любить. Но как женщину. И только как женщину. Тогда не так больно, тогда понятно, когда тебя предают, или тебе изменяют, или вместо спасибо за в немилосердных мучениях приготовленный ужин из трех блюд ты получаешь «у меня голова болит». Жизнь нужно любить как женщину: никогда не забывать, что каждую секунду она может застать тебя врасплох. А потому, как в том анекдоте: «голый, потому что никто не придет. Но в галстуке – если все же кто-то придет.»
Жизнь нужно принимать как женщину: знать, что в любой момент она тебя бросит – без объяснений.
Раздзел: Сумныя думкі |
------
|
|
|
Хто па што – беларуская літаратура па містыку
Здаецца, што ўжо занадта. Такое адчуванне, што слава наша першага беларускага містыка, які ўпарта стаіць на абраным шляху – Анатоля Казлова – не дае спакою іншым аўтарам. Усё часцей і часцей старонкі часопісаў заводзяць у такую рэальнасць, дзе ні тэмы, ні явы, ні сутнасці.
Раздзел: Сумныя думкі |
------
|
|
|
Інтэрнэт – вораг беларускай літаратуры?
Чытаю апошні нумар ЛіМа .Тэма актуальная: дзіцячая літаратура, літаратура для юнацтва. Выступаюць людзі вядомыя і ў нечым адказнымі – старшыні абласных аддзяленняў Саюза пісьменнікаў Беларусі. З нечым згаджаюся, нешта для сябе адкрываю новае.
І раптам – як голас з тых часоў, калі палявалі на ведзьмаў. Жанчына, старшыня аддзялення гатовая рынуцца ў бой за дзіцячыя душы, абраўшы ў якасці галоўнага ворага... Інтэрнэт.
Раздзел: Сумныя думкі |
------
|
|
|
Ліст сябру (пра славу і беларускую літаратуру)
Дзень добры! Ведаеш, чым займаюся ў адпачынку? Тэкст на тысячу знакаў перапісваю 10 разоў так, каб ён застаўся тым жа, але быў па-іншаму напісаны. Мне за гэта заплацяць 600 расейскіх рублеў праз Інтэрнэт. Так зарабляю.
Але ЛіМ прыйшоў, пачытаў. Адклаў у бок свае заробкі. І смех, і плакаць хочацца. Скажыце Міколу Дубоўскаму, што я насамрэч прагну славы.
Раздзел: Сумныя думкі |
------
|
|
|
|