Ведзьміна тоня
Аповесць для падлеткаў
•Ведзьміна тоня (часткі 1, 2) •Ведзьміна тоня (ч. 3, 4) •Ведзьміна тоня (ч. 5, 6, 7) •Ведзьміна тоня (ч. 8, 9) •Ведзьміна тоня (ч. 10, 11) •Ведзьміна тоня (ч. 12, 13, 14) •Ведзьміна тоня (ч. 15, 16, 17) •Ведзьміна тоня (ч. 18, 19) •Ведзьміна тоня (ч. 20, 21) •Ведзьміна тоня (ч. 22, 23, 24) •Ведзьміна тоня (ч. 25, 26)
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ |
------
|
|
|
Ведзьміна тоня (часткі 1, 2)
…Калі выйсці за вёску і збочыць з пыльнай дарогі ўправа, па сцяжынцы, якую пратапталі рыбакі, прайсці з паўкіламетра полем, між радкамі калгасных буракоў, патрапіш на старую канаву. Вада ў ёй бывае тут толькі вясной і надта дажджлівым летам. Берагі канавы сталі пакатымі, зараслі месцамі густым вербалозам, па які стары, няспешлівы дзед Васіль прыходзіць кожную вясну – нарыхтаваць “матэрыялу” на новыя кошыкі.
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ |
------
|
|
|
Ведзьміна тоня (часткі 3, 4)
Частка 3 Месца пад будан Сяргей выбраў пад купкай вішняў. Сякеру знайшоў, глыбока загнаную ў калодку. Яна ўжо паспела месцамі пакрыцца рудымі плямамі. “Работнічак”, – злосна падумаў пра прымака, б’ючы па тапарышчу, выганяючы сякеру.
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ |
------
|
|
|
Ведзьміна тоня (часткі 5, 6, 7)
Частка 5 ...Патэльні Сяргей не знайшоў – рыбу давялося смажыць тым спосабам, якім яго навучылі ў інтэрнаце: чысціш, прасольваеш, загортваеш у паперу ў некалькі слаёў, кладзеш у вуголле. Дваццаць хвілін – рыба гатовая. Толькі хлеба ім ад учарашняй гулянкі ў хаце засталося два кавалачкі. Добра, што хоць у сальніцы была соль.
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ |
------
|
|
|
Ведзьміна тоня (часткі 8, 9)
Частка 8 На надворку нікога не было. Сяргей не бачыў маці і прымака ўвесь учарашні дзень, не будзілі яго крыкі ці які бразгат і ноччу. Таму ён вырашыў, што і цяпер у хаце нікога няма. Так і аказалася. Хата сустрэла яго ўсё тым жа кіслым пахам, і ён не ўтрымаўся – хапіўся за начоўкі, выцягнуў іх з сянец на надворак, адцягнуў далей і перакуліў.
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ |
------
|
|
|
Ведзьміна тоня (часткі 10, 11)
Частка 10 Рыхтаваліся доўга, ажно два дні. У першы дзень майстравалі рагаткі. Эдзік прывёз з сабой у вёску здабыты недзе гумавы медыцынскі бінт. Во гэта рэч! Гэта не чорная гума з веласіпедных камер. Палоскі з гэтага бінту можна расцягваць на ўсю руку, а б’е рагатка – ні з чым не параўнаць.
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ |
------
|
|
|
Ведзьміна тоня (часткі 12, 13, 14)
Частка 12 Жэнька была ў роспачы: не было аб чым пісаць! Гэтай вясной пасля таго, як прачытала ў раённай газеце аб адкрыцці школы маладога журналіста, яна ездзіла ў рэдакцыю. Як яе там усё ўразіла!
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ |
------
|
|
|
Ведзьміна тоня (часткі 15, 16, 17)
Частка 15 – Пастаяннае месца стаянкі мы зробім на Заечым востраве, – Віталь расклаў на зямлі прыблізны накід плана Ведзьмінай тоні. Ён гаварыў аб іх будучым паходзе на Ведзьміну тоню сапраўды як ваенны камандзір аб плане стратэгічнай аперацыі: кожнае слова, адчувалася, было прадумана і пралічана.
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ |
------
|
|
|
Ведзьміна тоня (частка 18, 19)
Частка 18 Скуру на галаве каменьчык рассек не моцна, крыві многа не было, ранка ўжо зацягнулася, але гузак быў вялікі, і балела ў гэтым месцы нясцерпна. Здавалася – усё жыццё балець будзе.
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ |
------
|
|
|
Ведзьміна тоня (часткі 20, 21)
Частка 20 Бацька Віталя падагнаў трактар блізка да хаты, заглушыў. – Гэй, разгружай! – гукнуў ён. Хлопцы пазаскоквалі на прычэп. Тут было дзесяткі тры тонкіх дошак, доўгія рэйкі. – Ух ты, матэрыял сапраўдны!
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ |
------
|
|
|
Ведзьміна тоня (часткі 22, 23, 24)
Частка 22 Сядзелі на траве каля будана, паглядваючы ў бок сада дзеда Васіля. – Пайду, скажу бацьку, каб ніякага трактара заўтра не даваў, – ледзь не плакаў ад крыўды Віталь.
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ |
------
|
|
|
Ведзьміна тоня (часткі 25, 26)
Частка 25 Ранак выдаўся ціхім, нечакана цёплым, хоць і вада была блізка. Лес не звінеў мноствам галасоў, як тады пасля кароткага дажджу, не, у лесе даўно пачаўся новы дзень, і галасы ў ім былі падобныя на гукі ў ранішняй вёсцы: усе выкліканыя турботай, клопатам, пачаткам новага дня.
Раздзел: ВЕДЗЬМІНА ТОНЯ |
------
|
|
|
|