Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Я размалюю для цеба неба (флэш-фармат)(PDF-фармат) Першы боль, або Доказ закона прыгажосці (флэш-фармат) (PDF-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Сентябрь 2010 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
 
 
 

   
Андрэй Федарэнка, “Мяжа”, “Полымя”, №4, 11, 12, 2009
Дачакаўся заканчэння “Мяжы” Андрэя Федарэнкі. Пэўна ж, гэта не мая справа – выказвацца аб літаратурным творы не абы каго, а самога Федарэнкі, але ж набяруся нахабства, бо, па сутнасці, мастацкім творам гэтую рэч я лічу ўмоўна. Не хочацца паўтараць банальнае: “прымусіў задумацца, крануў” і гэтак далей. У гэтым творы усхвалявала мяне іншае.

Федарэнка вырашыў распрануцца. Цалкам. І не проста зняць не надта свежую бялізну, а садраць скуру, здзерці мяса, рассунуць рабрыны, каб і туды, у сярэдзіну заглянуць і пашукаць: адкуль растуць рукі ў пісьменніка?
Ужо сёння з ЖЖ аўтара вядома, што гэтае яго самакапанне здольнае выклікаць у часткі “інтэлектуальнай” публікі сапраўдныя прыступы ванітаў. Разумею, чаму – у сваім пыхлівым жаданні быць “не як усе”, у адчайным імкненні заставацца таямнічымі “ўладарамі і інжынерамі душ чалаечых” яны працівяцца якому б то не было раскрыццю сакрэтаў таленту.

Чаму піша пісьменнік? Хоць і дурню зразумела, што піша Федарэнка ў “Мяжы” пра сябе, дазволю ўсё ж казаць пра літаратурнага героя, бо, падазраю, гэта аўтабіяграфічнасць – яго асаблівы прыём. Ды і хачу аддзяліць Федарэнку-чалавека ад Федарэнкі-творца.

Маё асабістае перакананне: талент – дарунак. Паколькі Бог няроўна дзеліць, то адны – мастакі, другія – музыканты. Мажліва, зачаткі таленту ёсць у кожнага народжанага. І толькі знешнія абставіны могуць праявіць, даць штуршок для развіцця таго ці іншага. Герой “Мяжы” – адзінокі ад нараджэння, пазбаўлены паўнавартаснага акружэння хлопчык. Ужо ў першай частцы твора выяўляецца яго амаль хваравітае ўспрыманне рэчаіснасці, абвостранае пачуццё справядлівасці і прыгажосці. Паратункам ад адзіноты, ад таго несправядлівага свету, у якім ён вымушаны жыць, становяцца кнігі – іх уяўны свет. Тут нічога дзіўнага няма.
Няма нічога дзіўнага і ў тым, што герой сам бярэцца за пісьмо – імклівае назапашванне вобразаў, уяўленняў урэшце дасягае нейкай крытычнай масы і трансфармуецца ў жаданне стварыць свой асабісты свет.
І калі свет атрымліваецца, калі гэты свет ацэньваюць другія і бачаць яго дастаткова гарманічным – адбываецца прарыў плаціны, з’яўляецца новае рэчышча. І гэтае рэчышча – сэнс, спосаб і мэта.

Не ведаю, чаму Андрэй Федарэнка не сказаў пра самарэалізацыю свайго героя. Думаецца, што зроблена гэта наўмысна, бо зазвычай ляжыць на паверхні, апрёры. Цалкам відавочна, што для яго героя (адзінокага, хваравітага, з гранічным успрыманнем рэчаіснасці) самарэалізацыя была жыццёва неабходная. Ён павінен быў даказаць іншым, што ён – МОЖА. Можа быць другім. Што ён самой справе – другі, а не такі, якім яго бачаць.
Гэтая спроба даказаць яскрава праяўляецца ў апавяданні “Сачыненне”. Яно невыпадкова прысутнічае ў “Мяжы” – яно якраз ёсць згустак першых крыўд і адчаю.
Трэба заўважыць, што герою Федарэнка насамрэч нічога не застаецца, як рэалізаваць сябе праз літаратуру. Ён з тых людзей, якім фатальна не шанцуе ва ўсіх іншых справах. Ад дробязяў да пагроз жыццю – ад блытаніны з навушнікамі да жорсткага збівання. (Мо гэта і ўмяшанне зверху - каб часам не памяняў талент пісаць на талент гандляваць)

Пачатак самасцвярджэння героя – у тым самым сінім канверце. Пачатак сцвярджэння героя ў вачах іншых – у тым сінім канверце. Герой не можа ўтрымацца, каб не паказаць яго каменданту (з якім таксама герою не пашанцавала – камендант незалюбіў яго). “Вы мяне выгналі, а мяне вось хваляць… У Мінску ведаюць…”
Шэлепень – гэта ўвесь іншы свет, гэта ўсяму свету герой хоча крыкнуць: “Людзі! Я іншы! Я не краў ніколі, я ніколі не хлусіў, я нікому не рабіў злога! Я таленавіты! Вось доказ!”.
Але сіні канверт – пачатак. Усе далейшыя гады герой будзе даказваць свой талент.

“Слава, грошы, чытачы” – тры кіты, на якіх месціць Федарэнка апраўданне свайму герою ў яго жаданні тварыць. Але што там сказана пра чытачоў? Галоўнымі з іх называе Федарэнка тых, хто мог выказаць слушную, прафесійную заўвагу, хто ўжо даказаў сваю значнасць у літаратуры. Такім чынам, мы бачым пацверджанне той думцы аб самасцвярджэнні. Герою было важна чуць не проста водгукі простых чытачоў – яму было важна ведаць прафесійную ацэнку свайго твора. І ён прызнаецца, што чакаў гэтых ацэнак, вельмі чакаў, і сёння ўдзячны за іх.

Здавалася б, герой з цягам часу атрымлівае ўсе магчымыя доказы сваёй вартасці: яго прызнаюць на ўсіх узроўнях словамі і справамі: цёплыя водгукі ёсць, ёсць пасада... Павінен супакоіцца. І ён як быццам супакойваецца.

Але ж адкуль узялася мяжа? Чаму раптам з’явілася ў героя думка аб самакапанні, аб пошуках вытокаў сваіх заняткаў, прычын і повадаў?
Здаецца, адказ Федарэнка дае, алё, на маю думку, надта няўцямны. От, надышоў час пакапацца, ацаніць…
Не, тут куды прасцей і складаней адначасова. І, мяркую, Федарэнка спецыяльна не стаў чапляць тое, пра што я скажу ніжэй, пакідаючы кожнага чытача сам-насам з яго героем.
Ды вось, па-першае, узрост. Прафесійны. Калі стала зразумела, што герой насамрэч стаў прафесійным літаратарам.
Па-другое, адзінота. Так, адзінота, якую Федарэнка вобразна параўнаў з высечаным лесам.
Па-трэцяе, змена эпох.

Што адбылося ў нашай літаратуры, што адбываецца цяпер?
Адбылося многае. Знікла школа.
Так, памерлі, адышлі ад спраў тыя, хто быў не проста пісьменнікам, майстрам, а хто фарміраваў і уплываў на літаратурныя працэсы, хто стаяў ля руля, хто вёў карабель літаратуры роўненькім курсам, няхай і поруч з курсам партыі, ды сваім, асаблівым.
Школы больш няма. Сёння проста некаму фарміраваць тую школу, нават пры наяўнасці ажно двух саюзаў. Нашы пісьменнікі ствараюць свае галактыкі кожны паасобку. Сёння вызначаць якасць літаратуры бярэцца кожны, каму не лянота: ад нябачных камісій па назначэнні “Залатых літар” да студэнткі БДУ Асі Паплаўскай і менеджэра розных праектаў Алеся Мазаніка. А яшчэ свой рэйтынг абяцае выкласці Ганна Кісліцына, яшчэ пра літаратурны год скажа Людміла Рублеўская.

Нельга не пагадзіцца з Адамам Глобусам, які ў сваім нядаўнім інтэрв’ю выказаў думку, што сёння беларускіх пісьменнікаў імкнецца рабіць Германія. Так, там друкуюцца беларускія кніжкі, адтуль гучаць галасы аб уплывовасці ды значнасці таго ці іншага нованароджанага літаратара. Застаецца дадаць, што разам з Германіяй да гэтага працэсу “раблення” падключана і Польшча, і Прыбалтыка, і Украіна.
Некалі раней Алесь Паплаўскі ў ЛіМе выказаўся ў тым сэнсе, што апошнія дзесяцігоддзі нічога не далі беларускай літаратуры. І пасля першага імпульсіўнага жадання паспрачацца міжволі мусіш згадзіцца: так, гады з 90-х мінулага стагоддзя і да сёння былі і застаюцца пакуль суцэльнымі хаўтурамі беларускай літаратурнай школы. Знікалі постаці, знікала не ідэалогія – а ідэя. І вось ужо па-свойму устрывожаны гэтымі зацягнутымі на гады пахаваннямі Людміла Сінькова і Лада Алейнік. Яны пабачылі, адчулі сваімі жаночымі сэрцамі выхалошчванне беларускай літаратуры, знікненне сакральнасці, а часам – звычайнай маральнасці, чысціні. Літаратура прастала быць святлом ачышчэння, носьбітам і прапагандыстам агульначалавечых каштоўнасцей. Яна стала больш сродкам самавыражэння, сродкам заробку дзяшовай папулярнасці, грошай, славы. У беларускую літаратуру прыйшоў не проста новы аўтар, а аўтар-клоун, аўтар-пашляк, аўтар-сцябач.

Герой Федарэнкі з усё самотай адчуў гэты працэс развальвання беларускай літаратурнай школы. Ім пераадолена мяжа прызнання яго самога ў літаратуры, ён зразумеў, што адбыўся як пісьменнік, што можа цяпер сам уплываць на літаратуру.
І перад ім паўстаў выбар.

Гэта выбар адказнасці.

Бо паўміралі тыя, хто уплываў раней. Прыйшло новае пакаленне, і герой Федарэнкі – адзін з іх. Выбар просты: альбо ты бярэш на сябе адказнасць за тое, што будзе з беларускай літаратурай далей, альбо адмаўляешся ад гэтай адказнасці, ствараеш свой свет у адзіночку, надта не клапоцячыся пра тое, што адбываецца за акном.

Сёння большая частка нашых літаратараў жыве менавіта без адказнасці. Яны стварылі свае ўтульныя сусветы, часам дык і вельмі выгадныя для іх саміх, якія забяспечваюць годнае існаванне ім ды іх нашчадкам. Тут абыдземся без прозвішчаў. Бо галоўнае не ў іх, а тым высечаным, паваленым лесе, які пабачыў герой Федарэнкі вакол сябе. Новы лес – тое новыя імёны, і ён разумее, што можа не дайсці туды, а правільней – той падлесак можа так і не ўзняцца, а замест лесу з’явіцца вычварная багна.

Адсюль, ад асэнсавання выбару адказнасці, раптоўна і выбар наступнай тэмы, ператрэсванне мінулага ў пошуках адказу на галоўнае для сябе пытанне: не што пісаць, а як пісаць. Пісаць і працаваць на літаратуру, узваліць на сябе адказнасць за яе, як да цябе ўзвальвалі яе Сачанка, Быкаў, Брыль, Скрыган, Шамякін ды іншыя, ці ціхамірна тварыць свае шэдэўры кшталту таго ж Глобуса? Раскручваць самога сябе, любімага, самавыдавацца, самому сабе прысвойваючы прэміі, сцвердзіўшы, што літаратура – для вызначаных, што кніжкі павінны выдавацца у 300 асобнікаў для інтэлектуалаў ад літаратуры, ды паплёўваць зверху на галовы астатніх?

На героя Федарэнкі давіць адказнасць. Ён зразумеў яшчэ раней сваю значнасць для літаратуры, цяпер жа раптоўна, як некалі Астап Бэндэр адчуў ціск атмасфернага слупа, ён адчуў і сваю асабістую спрычыненасць для ўсёй беларускай літаратуры ўвогуле. Зразумеў, што цяпер не толькі яго слова, а ўжо яго дзея ці бяздзейнасць уплываюць на сотні беларускіх аўтараў, яго пазіцыя, стаўленне выклічуць адпаведную рэакцыю ў літаратурнай плыні.

“Яно табе трэба?” – любіў часта пытацца мой некалішні сябра, калі я браўся за якую справу. Думаецца, гэта пытанне і павісла Дамоклавым мячом над героем Федарэнкі.
Магчыма, як чалавеку, дык нахалеру лішні клопат?
А як пісьменніку? Як беларускаму пісьменніку?
  Каментарыяў: 1 | Праглядаў: 511 | распечатать

Раздзел: Водгукі мае пра чужое |
КАМЕНТАРЫІ
  (2.02.2010 - 13:40) цитировать
 
 
  Чую "Федарэнка" - бачу стары падрапаны школьны пасляваенны глёбус... І Глёбус іншы Сћзгадваецца адначасова. Абодва - іншым разам - муда-нуда. А нуда - горш за каросту! Час табе, Хведарэнка, вызначаць і вызначацца. Не дзяцюк!