Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Я размалюю для цеба неба (флэш-фармат)(PDF-фармат) Першы боль, або Доказ закона прыгажосці (флэш-фармат) (PDF-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Сентябрь 2010 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
 
 
 

   
Адам Глобус & снукер
Вельмі люблю глядзець більярд. Але не наш, рускі ці яшчэ які, а іншы - снукер. Гульня заварожвае.
Дарэчы, заўсёды перажываю за таго, хто прайграе. У лідэра адразу ж знаходжу нейкія непрыемныя рысы на твары: то позірк, то ўсмешка, то нос...
А пасля снукера чытаў "Play.by" Адама Глобуса.
І раптам адчуў, якія блізкія гэтыя дзве рэчы - проза Глобуса і амерыканскі снукер.
Глобус, як і высокапрафесійны снукерыст, гуляе.

У чым асаблівасць такой більярднай гульні як снукер? Там дзве, не, нават тры асаблівасці.

Першая: далёка не кожны удар скіраваны на тое, каб шар патрапіў у лузу. Другая: іншы раз шар б’ецца такім чынам, каб праціўнік пасля аказваўся ў сітуацыі, калі біць проста няма куды і няма як. І трэцяя: кожны выніковы ўдар – гэта не проста забіты ў лузу шар, а яшчэ аснова для трох і болей наступных за кошт дакладнага разліку траекторыі адскоку, сілы ўдару, закручвання шара.

Адам Глобус у кнізе «Play.by» гуляе менавіта так…
  Каментарыяў: 0 | Праглядаў: 278 | распечатать

Раздзел: Водгукі мае пра чужое |