Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Я размалюю для цеба неба (флэш-фармат)(PDF-фармат) Першы боль, або Доказ закона прыгажосці (флэш-фармат) (PDF-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Сентябрь 2010 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
 
 
 

в какой позе должен спать новорожденный || Системные блоки в кредит - системные блоки. Купить мощный игровой компьютер.

   
Марыйка Мартысевіч, “Цмокі лятуць на нераст”
Чытаць на экране і чытаць КНІГУ для мяне – гэта як секс з жанчынай і мастурбацыя.
Сёння Марыйка Мартысевіч вярнула мяне да жыцця: пахабны настрой, дэструкцыя поўная. І тут – кніжка ў паштовай скрыні.

Раздзел: Водгукі мае пра чужое | ------
Адам Глобус & снукер
Вельмі люблю глядзець більярд. Але не наш, рускі ці яшчэ які, а іншы - снукер. Гульня заварожвае.
Дарэчы, заўсёды перажываю за таго, хто прайграе. У лідэра адразу ж знаходжу нейкія непрыемныя рысы на твары: то позірк, то ўсмешка, то нос...
А пасля снукера чытаў "Play.by" Адама Глобуса.


Раздзел: Водгукі мае пра чужое | ------
Андрэй Федарэнка, “Мяжа”, “Полымя”, №4, 11, 12, 2009
Дачакаўся заканчэння “Мяжы” Андрэя Федарэнкі. Пэўна ж, гэта не мая справа – выказвацца аб літаратурным творы не абы каго, а самога Федарэнкі, але ж набяруся нахабства, бо, па сутнасці, мастацкім творам гэтую рэч я лічу ўмоўна. Не хочацца паўтараць банальнае: “прымусіў задумацца, крануў” і гэтак далей. У гэтым творы усхвалявала мяне іншае.

Федарэнка вырашыў распрануцца.
 Каментарыі: 1 |Далей

Раздзел: Водгукі мае пра чужое | ------
Алесь Бычкоўскі, “Правінцыйныя казкі”
Адкрыў сёння, нарэшце, “Маладосць”, што чакала з учарашняга дня. Чытаю напачатку невялікае. Вось Алесь са сваімі казкамі. Лёгка, нязмушана, выверана. І горыч, і іронія, і ціхая радасць. Смачна, карацей.
Пра бабулю дык не казкі – песні. Чытаю з асалодай. Малюнак жывы і трапяткі: унук з бабуляй ля адчыненай грубкі, смажаць сала, бабуля расказвае пра сваю маладосць, пра жыццё. Ці не ідылічная карціна.


Раздзел: Водгукі мае пра чужое | ------
Андрэй Федарэнка, “Мяжа”, “Полымя”, №4, 2009
fedarenka_1.jpg (5. Kb)Здаецца мне, што адкрыў для сябе адну ўласцівасць сапраўднага таленту. Гэта - непрыстасаванасць да жыцця яго носьбіта.

Чытаў першую частку рамана, на пачатку неяк было няўцешна: ці то пабачыў зашмат увагі аўтара да сябе, любімага, ці то мроілася між радкоў перабольшванне, прыдумванне дзеля насычанасці і цікавасці да эпізодаў.
Учытаўся – і нечакана для сябе ў галаве побач з юнаком Андрэем Федарэнкам паўстаў ...Мікола Купрэеў.

Раздзел: Водгукі мае пра чужое | ------
Алег Ждан, "Старая, якая смяецца"
jdan.jpg (6.86 Kb)Ёсць рэчы, якія не хочацца чытаць. Не таму, што яны напісаны нядобра. Наадварот, майстэрства на тым узроўні, якога сам дасягнуць імкнешся. Але той адмоўны зарад (я пра такія рэчы) апісанай рэчаіснасці літаральна валіць з ног. Гэта як ехаць на вяселле дачкі ці сына лепшага сябра, якога не бачыў гадоў 10. І вось у плацкартным вагоне ваш субяседнік пачынае…
Выхаванасць не дазваляе устаць і сысці, перабіць – слухаеш гісторыю. І на цябе, твой настрой раптам ліецца столькі чорнага, столькі бяды чалавечай, столькі безвыходнасці, несправядлівасці, што ледзь вытрымліваеш.
 Каментарыі: 1 |Далей

Раздзел: Водгукі мае пра чужое | ------
Кастусь Цвірка, “Воўчая выспа”
Ну, пакуль чацвёрты нумар яшчэ не выйшаў, канца гэтай палескай легенды яшчэ не ведаю, але пастараюся яго угадаць. Мне падаецца, галоўны герой застанецца на выспе са сваім сынам (з ваўчаня ён зробіць яго чалавекам), бо жонка застанецца з другім сынам у другога мужчыны.

Не хацелася б казаць нешта непрыемнае ў адрас мэтра беларускай літаратуры, ды ўсё ж...


Раздзел: Водгукі мае пра чужое | ------
Мікола Адам, “Вязень замка адзіноты” (ЛіМ, № 1-2, 2009)
Адзінае, што мяне засмуціла – няўдалая, прэсная назва апавядання. Зусім як які артыкул у раённай газеце.
А само апавяданне – смак.
І тэма – тэма выключная па нашым часе: адзінота чалавека мастацкага ў грамадстве спажыўцоў.
Ёмка і хораша. З лёгкай іранічнай усмешкай, з паглядам на самога сябе як ахвяру, але ў той жа час гэта самая ахвяра і вызначае свой ахвярны лёс.
Няма плаксівасці, няма сузірання свайго лёсу як на шлях крыжовы

Раздзел: Водгукі мае пра чужое | ------
Алена Брава, «Менада і яе сатыры”
brava.jpg (13. Kb)Прачытаў меркаванне аб тым, што гэты раман Алены Брава не стануць чытаць мужчыны. Маўляў, так жывёльна іх ніхто з жанчын не прадстаўляў...
Чытаў. Был і плюнуў, хадзіў курыць, каву варыў... чытаў, адкладваў убок – і зноў браўся за чытанне.

Немагчыма не чытаць прыгожае!

Адразу успомніўся Набокаў з яго прыгажэйшым складам.

Раздзел: Водгукі мае пра чужое | ------
Юры Станкевіч, “Пераход”
Ура! Даеш беларускі трылер! Ай, малайчына, ай добра…
Чытаў, не адрываючыся, хоць было запаўнач. І спаць не хацелася. Адразу успомніў рускую паэтку, якая казала, што лепшая асалода - “ціхі вечар ва утульным фатэлі з цікавым дэтэктывам у руках”.
Трылер у Юры Станкевіча атрымаўся па ўсіх існуючых законах жанру: цікавы, цалкам рэальны сюжэт, інтрыга, завязка-развязка, дынаміка!

Раздзел: Водгукі мае пра чужое | ------