Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Я размалюю для цеба неба (флэш-фармат)(PDF-фармат) Першы боль, або Доказ закона прыгажосці (флэш-фармат) (PDF-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Сентябрь 2010 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
 
 
 

SEO услуги. Качественная раскрутка сайта в Беларуси!

   
Жанна Капуста, ЛіМ, 2009
Вартасці:
Новая аповесць Валерыя Гапеева відавочна мацнейшая за папярэднюю — “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сексу”. Імпануе найперш дэталёвая, прадуманая да дробязяў псіхалагічная распрацоўка вобразаў. Пісьменніку ўдалося даволі пераканаўча стварыць карціну свету ва ўспрыманні шаснаццацігадовай дзяўчыны. Сапраўды, разважанні, мары і назіранні галоўнай гераіні Кацярыны часта нават уражваюць уменнем “ужывання” ў жаночую псіхалогію.

Раздзел: Водгукі чужыя пра маё | ------
Алесь Паплаўскі, ЛіМ, 2009
Вартасці:
Безумоўна, пісаць прозу для падлеткаў складана. Гарантаваны поспех такіх твораў залежыць ад шматлікіх акалічнасцей: ад правільна выбранай тэмы, ад мовы, ад дынамікі і цікавасці сюжэта. Няшчырасць і фальш тут не пройдуць. Малады чалавек, у лепшым выпадку, пасмяецца з прачытанага, а ў горшым — увогуле праігнаруе нецікавае чытво. У Валерыя Гапеева мне імпануюць тыя адвага і руплівасць, з якімі ён бярацца за складаную, цяжкую працу, а яшчэ імкненне разважаць на нязвыклыя для беларускай літаратуры тэмы — нібыта і старыя, як Свет, але заўжды актуальныя. Дарэчы, не толькі для моладзі.

Раздзел: Водгукі чужыя пра маё | ------
Ціхан Чарнякевіч, ЛіМ, 2009
Вартасці:
Аповесць, бясспрэчна, таленавітая. Чытаць лёгка, сюжэт займальны, не адпускае да апошняга сказа: калізіі, перыпетыі... Узрост персанажаў — мой нядаўні ўзрост, і таму ўспрымаецца як сваё. Аб’ём “Доказу закона прыгажосці”, можна сказаць, невялікі. Прынамсі, шмат часу чытанне не зойме, што для школьнікаў надта важна, ды і не толькі для іх — па сённяшнім часе доўгія творы амаль не чытаюць.

Раздзел: Водгукі чужыя пра маё | ------
Лада Алейнік, ЛіМ, 2009
Вартасці:
Яшчэ раз пе¬раканалася, што Валерый Гапееў па-майстэрску ўмее “закруціць” сюжэт. Аповесць захапляе, інтрыгуе і хвалюе. Мяне шчыра кранула гісторыя Кацярыны — семнаццацігадовай дзяўчынкі, якая робіць першыя крокі ў дарослае жыццё. Па-мойму, пісьменнік вельмі абгрунтавана патлумачыў асаблівасці характару гераіні, ладу мыслення і поглядаў на навакольны свет. Ёй выпала рупіцца пра ўсю сям’ю, якая засталася без бацькі. Само жыццё зрабіла Кацярыну больш дарослай, сур’ёзнай і адказнай, чым яе равеснікі.

Раздзел: Водгукі чужыя пра маё | ------
Чатыры пытанні ад маці
Дзень добры, паважаны Валерый Мікалаевіч!
Нядаўна прачытала Ваш твор “Усё цудоўна або ўрок бяспечнага сэксу”.Безумоўна, твор павучальны для нас, бацькоў, у тым сэнсе, што, вельмі важна не выносіць прысуд, не разабраўшыся канчаткова, таму што гэта можа абярнуцца самай страшнай трагедыяй.

Для сваіх дачок(14,5 і 15,5 гадоў) я даць пачытаць яго не адважылася


Раздзел: Водгукі чужыя пра маё | ------
Жанна Капуста, ЛіМ, №8, 27.02.08
Шчыра дык шчыра
Героі аповесці Валерыя Гапеева “Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сексу” абвінавачваюць сваіх бацькоў, настаўнікаў і ўвогуле – усіх дарослых у цынічным стаўленні да іх. Маўляў, выхоўваеце-выхоўваеце, а пасля сядае дзіця за камп’ютэр ці тэлевізар – і атрымліваецца, што ўсё забароненае забаронена толькі ўмоўна, для прыліку... І В.Гапееў, нібы адгукаючыся на закіды сваіх “праўдашукальных” падлеткаў, публічна адмаўляецца ад цынізму, пра што засведчыла нават і назва аповесці. Пісьменнік прапаноўвае пагутарыць шчыра, называючы рэчы сваімі імёнамі. Давайце пагутарым.

Раздзел: Водгукі чужыя пра маё | ------
Лада Алейнік, "Полымя" (№12, 2008)
З любоўю да чалавека
У прыгодніцкай літаратуры, як вядома, існуюць свае ўстойлівыя каноны. Творам, прыналежным да гэтага жанру, найчасцей уласцівы востры сюжэт, інтрыга, дэтэктыўныя калізіі, экстраардынарнасць абставін, у якіх дзейнічаюць геpoі.

Раздзел: Водгукі чужыя пра маё | ------
Іван Арлоў, "Вячэрні Брэст"
ПРА НАШЫЯ ПУДЗІЛЫ
З літаратурай для дзяцей, асабліва для падлеткаў і юнацтва, у нас, як кажуць маладыя, няпруха. Вершы для малых Івана Мельнічука ды апавяданні Гапеева. Трэба зазначыць, што творы гэтага аўтара за рэдкім выключэннем востраканфліктныя. Мы бачым, што дзецям, а у асноуным гэта вясковыя школьнікі, жывецца не дужа салодка.

Раздзел: Водгукі чужыя пра маё | ------
Міхась ЮЖЫК, “Полымя”
Дзіцячая аповесць “Пастка на рыцара” пакідае дваістае ўражанне. З аднаго боку, яна мае арыгінальны дэтэктыўны сюжэт, напісана даходлівай мовай, прасочваецца неабыякавасць аўтара да праблем школьнікаў, веданне іх псіхалогіі. А з другога, відавочна, што ідэя свядома высоўваецца на пярэдні план, не прыхавана жыццёвымі рэаліямі,

Раздзел: Водгукі чужыя пра маё | ------
Лада АЛЕЙНІК, ЛіМ
1 частка
Сем’і, кшталту той, пра якую ідзе гаворка ў аповесці Валерыя Гапеева “Ведзьміна тоня” (пачатак; заканчэнне будзе ў наступным нумар), называюць па-рознаму – праблемныя, неўпарадкаваныя... Бацькі няма, маці-выпівоха прывяла ў хату “прымака” – “былога зэка, п’яніцу і лайдака”...

Раздзел: Водгукі чужыя пра маё | ------
Лада АЛЕЙНІК, ЛіМ
2 частка
Заключныя раздзелы аповесці Валерыя Гапеева “Ведзьміна тоня” (пачатак у папярэднім нумары) больш дынамічныя, напоўненыя падзеямі і прыгодамі. Аднак ніякага дысанансу паміж дзвюма публікацыямі не ўзнікае. Наадварот, агульная канцэпцыя твора бачыцца цалкам лагічнай, натуральнай.

Раздзел: Водгукі чужыя пра маё | ------
“Бібліятэка прапануе”
Запрашэнне да роздуму
Для рэдакцыі надзвычай важна тое, што называецца зваротнай сувяззю. Нам прыемна бачыць, што абмеркаванне тых ці іншых праблем на старонках часопіса выклікала чытацкую зацікаўленасць, жаданне прыняць удзел, выказаць уласны пункт гледжання.
Неаднаразова мы пісалі наколькі важна для тых, хто працуе з падлеткамі, вылучэнне кніг для прыярытэтнай работы,

Раздзел: Водгукі чужыя пра маё | ------