Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Я размалюю для цеба неба (флэш-фармат)(PDF-фармат) Першы боль, або Доказ закона прыгажосці (флэш-фармат) (PDF-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Сентябрь 2010 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
 
 
 

Стоимость крепкого алкоголя мескаль монте албан || Здесь контакты санаторий зеленая роща в сочи - хороший санаторий! || велосипеды rover

   
Урокі першага кахання
Аповесці

obl_uroki.jpg (9.06 Kb) •Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сексу (1)
•Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сексу (2)
•Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сексу (3)
•Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці-1,2
•Лёшкава каханне, або Віртуальное дрэва рэальнасці-3,4,5
•Першы боль, або Доказ закона прыгажосці (1)
•Першы боль, або Доказ закона прыгажосці (2)
•Першы боль, або Доказ закона прыгажосці (3)
•Адалт-трафік для паэта, або Апраўданне сродкаў
•Ксюхіна поле, або Задачка з двума невядомымі

 Каментарыі: 1 |Далей

Раздзел: УРОКІ ПЕРШАГА КАХАННЯ | ------
Адалт-трафік для паэта, або Апраўданне сродкаў
(урывок з аповесці)

У Віктара сціснула горла – першы раз ён бачыў, як вольна сябе пачувае дзяўчына, калі за ёй ніхто не назірае. Першы раз ён бачыў аголенае жаночае цела ў жыцці, не на экране. Нязмушанае, спакойнае. Прыгожае. І так бачыў, што да драбніц, да радзімкі на адным са сцёгнаў.


Раздзел: УРОКІ ПЕРШАГА КАХАННЯ | ------
Ксюхіна поле, або Задачка з двума невядомымі
(урывак з аповесці)

Абапёршыся спінай аб камель адной з чатырох бяроз, сядзела дзяўчына і нешта засяроджана рабіла. Хударлявыя лапаткі пад лінялай майкай рытмічна варушыліся. Па гэтай некалі блакітнай майцы ды па хударлявасці Сяргей пазнаў дзяўчыну – Ксюха. Наступны крок Сяргей зрабіў смялей, спецыяльна, каб не напужаць дзяўчыну.


Раздзел: УРОКІ ПЕРШАГА КАХАННЯ | ------
Лёшкава каханне, або Віртуальнае дрэва рэальнасці-1,2
"Полымя", №5, 2008 год
Тлумачэнні для бацькоў, настаўнікаў ды іншых дарослых
Браузер – праграма для прагляду Інтэрнэт-рэсурсаў.
Форум – рэсурс у Інтэрнэце (сайт, частка сайту), дзе адбываецца абмен думкамі, адкрыты для ўсіх карыстальнікаў.
Адмін – адміністратар, кіраўнік сайта, форума.

 Каментарыі: 2 |Далей

Раздзел: УРОКІ ПЕРШАГА КАХАННЯ | ------
Лёшкава каханне, або Віртуальное дрэва рэальнасці-3,4,5
3
Лёшкіна свядомасць змагалася з яго падсвядомасцю: ён не хацеў больш заходзіць у тое месца, дзе яго не прынялі, пакрыўдзілі, і адначасова цягнула – ну, што яны там адказалі на яго апошні выклік? Можна ж проста зазірнуць, крадком, нават не аўтарызавацца…
І зайшоў. Была амаль гадзіна ночы. Стаў чытаць пасты.

 Каментарыі: 2 |Далей

Раздзел: УРОКІ ПЕРШАГА КАХАННЯ | ------
Першы боль, або Доказ закона прыгажосці (1)
Увесь чэрвень паліла сонца. Кацярына за вечар выцягвала са студні да 20 вядзёр вады – усё палівала, і палівала: градкі з агуркамі, клубніцамі, памідоры ў цяплічцы. Напачатку балелі нясцерпна рукі, спіна, але тыдні за два ўцягнулася, свой распарадак устанавіўся: праполка зранку, потым гатаванне абеду, зноў праполка, паліванне, вячэра. Звычайная праца, да якой яе змалку прывучаў бацька – сам ён, былы вясковец, не мог без зямлі, вось і гэтае лецішча рабіў, каб не толькі свая садавіна–гародніна была, а каб і душы спакой, і рукам – радасны занятак.
Невялікі домік бацька–нябожчык зрабіў утульным і светлым: есць сталоўка–кухня і пакойчык для адпачынку.
 Каментарыі: 2 |Далей

Раздзел: УРОКІ ПЕРШАГА КАХАННЯ | ------
Першы боль, або Доказ закона прыгажосці (2)
7
Юрый адчуваў сябе не тое, што разумнейшым за іншых. Часам на форуме яму рабілася нецікава і адзінока, як і ў класе. Тое, аб чым гаварылі, што абмяркоўвалі яго аднакласнікі, было для яго не нецікавым, а даўно вядомым. Гэта як абмяркоўваць складанасці рашэння квадратных ураўненняў, калі даўно разбіраешся ў інтэгралах і дыферэнцыялах. Але разам з тым, спробы Юрыя зачапіцца дзе-небудзь на другім форуме, дзе абмяркоўваліся тэмы больш сурьёзныя, дзе юзеры былі відавочна сталейшыя, паспяховымі не былі. Можа таму, што на такіх форумах былі больш спецыялісты, іх цікавілі пытанні вузкія, спецыфічныя, больш звязаныя з Інтэрнэтам.

Раздзел: УРОКІ ПЕРШАГА КАХАННЯ | ------
Першы боль, або Доказ закона прыгажосці (3)
– Слухаю…
Голас быў чужым. Такім чужым, што ў першае імгненне Кацярына разгубілася – хто гэта?
– Алё, гэта Юрый?
– Так, гэта я.
Яна пазнала нарэшце гэты слабы, бы з пад-зямлі, хрыпаты голас.
– Божачка, Юрый, што гэта з табой? – яна не магла стрымаць свой перапалох. – Што здарылася?


Раздзел: УРОКІ ПЕРШАГА КАХАННЯ | ------
Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сексу (1)
"Маладосць", №11, 2008 год.

Ранак быў цудоўным: празрыстым, ціхім, шматабяцаючым. За апошні пахмурны тыдзень сёння сонца паднімалася над купаламі царквы ў блакітным-блакітным, чыстым небе. І людзі былі цудоўныя: твары ветлівыя, ўсмешкі блукаюць.
А яшчэ Тані нешта прыемнае прыснілася-прымроілся. Што - не памятае. Але застаўся ад сну настрой - узнёслы і лёгкі.
 Каментарыі: 3 |Далей

Раздзел: УРОКІ ПЕРШАГА КАХАННЯ | ------
Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сексу (2)
На гэтыя поўныя глыбокага сэнсу словы ні ў каго адказу не знайшлося. Нейкі час усе маўчалі, потым Антон асцярожна прапанаваў:
- Давайце, я маці патэлефаную… Яна сёння ў "начніку" працуе, там і вадзіцель ёсць… Прывязе паесці чаго, вады гарачай у тэрмасе… А можна чайнік звычайны ўзяць, вады прама тут нагрэем… А?
- Ну… Добра, - згадзілася Каця.

Раздзел: УРОКІ ПЕРШАГА КАХАННЯ | ------
Усё цудоўна, або Урок бяспечнага сексу (3)
Яшчэ адзін сноп святла ад шашы накіраваўся да іхняга кастра - сюды звярнуў аўтамабіль. Размова не працягвалася - уся ўвага была скіравана да аўтамабіля. Гадалі, хто там можа быць.
- Зараз сюды збярэцца не толькі дзесяты клас, але і ўсе бацькі яго вучняў.
- А потым і дырэкцыя школы з настаўнікамі ў поўным складзе.

 Каментарыі: 7 |Далей

Раздзел: УРОКІ ПЕРШАГА КАХАННЯ | ------