Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Я размалюю для цеба неба (флэш-фармат)(PDF-фармат) Першы боль, або Доказ закона прыгажосці (флэш-фармат) (PDF-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Сентябрь 2010 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
 
 
 

Документы для оформления приглашение для иностранцев в рф || Шаровой кран 11лс(6)760п от производителя.

   
Развітальная вячэра (частка першая)
("Полымя", №10, 2009г.)

сямейная драма

1
Дом быў не стары, высокі і светлы – абшаляваны і пафарбаваны знізу сіняй, пасярэдзіне – жоўтай фарбай, накрыты ацынкованай бляхай. Двор густа здзірванеў невысокай травой, па ёй, пэўна, было б прыемна прайсці басанож. Івану, які нёс вялізны баул сястры, захацелася зараз менавіта гэтага – зняць туфлі, шкарпэткі і адчуць мяккае казытанне травы на падэшвах ног.
Дзверы ў сенцы былі адчыненыя.
Зайшлі.

Раздзел: ПАКУРЫМ... | ------
Развітальная вячэра (частка другая)
("Полымя", №10, 2009г.
сямейная драма
5
Лена тут жа схапілася ззаду за пінжак Івана:
– Ванька, Ванечка, не трэба!
На дапамогу Лене кінулася і Надзея, з бабскім надрыўным лямантам:
– Ванечка! Ванечка! Пакінь ты яго, не бяры грэх на душу!


Раздзел: ПАКУРЫМ... | ------
Кропка на карце
Яна тады мела рацыю. Тады, калі прадбачачы яе крык, магчымыя слёзы, ён, адчуваючы сябе падсвядома подлым, а ў свядомасці — правым, сказаў спакойна, з ноткай шкадобы:
— У нас не было з табой размоў аб вяселлі. Нам не па 16 год, а па 30, каб табе выпадкова зацяжарыць. І твая “навіна”, выбачай, але больш падобна на шантаж. Ты магла б сказаць, што хочаш дзіця. І мы б аб усім пагаварылі…


Раздзел: ПАКУРЫМ... | ------
Баравікі
Быў ранак, субота.
- Глядзі, глядзі які! - яна бегла да яго з працягнутай рукой і сціскала асцярожна за ножку вялікі, проста цудоўны баравік: крамяны, з невыказна пяшчотнай рудаватай шапкай, пахучы.
- Табе шанцуе, - коратка, нават як след не глянуўшы на яе знаходку, адказаў ён і зноў (ужо ў другі раз!) зірнуў на гадзіннік.
Яна спынілася. Паклала баравік у кошык.

Раздзел: ПАКУРЫМ... | ------
Пакаянны артыкул
У яго быў зусім невялікі рост, проста крыўдны для мужчыны - у свой перадпенсійны ўзрост ён нагадвае хлапчука. У свой час перажываў да слёз, што яго могуць не ўзяць у армію. Узялі. Адслужыў. Яшчэ ў арміі ўступіў у партыю. З партыяй была звязана ўся яго кар'ера і жыццё - пачынаў агітатарам, скончыў інструктарам райкама. Дабразычлівы, вясёлы, рухавы, як капелька ртуці, ён выклікаў у людзей сімпатыю да сябе яшчы і сваім ростам - такі маленькі не мог пакрыўдзіць.

Раздзел: ПАКУРЫМ... | ------
Збавенне
Саракагадовы Піліп пахаваў сваю жонку перад самай вайной. Яна хварэла доўга, можа, гады тры кашляла, а потым злягла і праз тыдзень адышла, пакінуўшы на аднаго Піліпа трохгадовую Ганначку - іх позняе адзінае дзіця.


Раздзел: ПАКУРЫМ... | ------
Выпадковыя заканамернасці
Спаў, вольна раскінуўшы на шырокай канапе рукі, амаль упоперак, як не ляжаў ужо даўно. Было жаданне паваляцца яшчэ, але хацелася піць. Пайшоў басанож на кухню, доўга чакаў, пакуль сцячэ вада, каб набраць халаднейшай. Папіў, класціся зноў расхацелася, выспаўся.


Раздзел: ПАКУРЫМ... | ------
Профіль фартуны
Генадзь нарадзіўся ўдачлівым - у грудзях яго маці малака яму хапіла ажно да чатырох гадоў. І - пайшло. Хто больш карасёў наловіць? Генадзь. Хто поўны кошык баравікоў прынясе? Генадзь.

Раздзел: ПАКУРЫМ... | ------
Памнажаючы веды
У свае пяцьдзесят Іван Антонавіч меў салідны жывоцік, галава свяцілася лысінай, адрузла скура на твары. Што ж, работа такая - маларухомая ды яшчэ без асаблівага трапання нерваў.

Раздзел: ПАКУРЫМ... | ------
Знойдзены сэнс
Ён быў з тых людзей, у каго любая несправядлівасць у адносінах да другога чалавека адгукалася сапраўдным фізічным болем недзе усярэдзіне грудзей. І калі было ўжо позна ці немагчыма нешта зрабіць, ці хоць сказаць якое слова, зубы ў яго сціскала так, як быццам нехта побач тупым нажом крамсаў тоўсты кардон.

Раздзел: ПАКУРЫМ... | ------
Восеньскія ружы
Ужо вывеў апошні выкрут свайго роспісу, калі позірк ледзь-ледзь скокнуў уніз. І там, на краёчку другой ведамасці, што выглядваў з-пад верхняга ліста, не прачытаў - схапіў адным узмахам вейкі кароткі, як стрэл, радок: Шкут І. В. Шкут… Ірына Віктараўна?.. Ірынка… Шкуця…
- Грошы бяры! Заснуў ад радасці?


Раздзел: ПАКУРЫМ... | ------
Непагадзь
Дождж ідзе й не ідзе. Нейкі мокры пыл вісіць у паветры, а вецер раз-пораз шпурляе ў твар халодныя пругкія хвалі, забівае макрэчу за каўнер, шкрабецца за расшпіленыя гузікі паліто. Твару Васіль не выцірае - дарэмна, праз колькі крокаў зноў павісне на носе казытлівая кропля, яшчэ праз крок вецер скіне яе на вусны, і тады адчуваецца прэсны, нават затхлелы смак.

Раздзел: ПАКУРЫМ... | ------
Марам уласціва здзяйсняцца
- Тут можна з краечку каля вас? О, дзякуй. А то ад гэтага чакання апетыт разгуляўся і смага воўчая. Апетыт, кажаце, воўчы? Не-е, у ваўка не апетыт. У яго смага крыві! Страўнік патрабуе мяса, а душа воўчая - крыві цёплай. Калі б не праг­нула душа яго крыві, стаў бы воўк падлу шукаць...

Раздзел: ПАКУРЫМ... | ------