Сучасная беларуская проза
 ў сучасным фармаце
     
      Я размалюю для цеба неба (флэш-фармат)(PDF-фармат) Першы боль, або Доказ закона прыгажосці (флэш-фармат) (PDF-фармат)
 
Пра сябе
 
 
 
   
    Беларуская літаратура
    Проза для дзяцей і падлеткаў
    Валерый Гапееў
 
 
 
Беларуская проза
 
   
 
 
Апошнія запісы
 
 
 
 
 
 
 
Тое-сёе...
 
   
 
 
Записки по темам
 
   
 
 
Каляндар запісаў
 
 
 
« Сентябрь 2010 »
Пн Вт Ср Чт Пт Сб Вс
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30
 
 
 

ремонт потолка, дизайны натяжных потолков || Социальные службы в риге адреса телефоны. Арзамасские службы социальной помощи семье. || гречневая диета

   
Добрага дня, Анатоль!
Лім, 6 студзеня 2010 г.

Дарагія сябры! Калі нехта з вас ці з вашых сяброў захоча дапамагчы гэтаму мужнаму чалавеку - закажыце ў яго карціну. Анатоль ацэньвае адну сваю работу толькі ў 100 долараў.


Анатолю Галушку з вёскі Магіліцы Івацэвіцкага раёна было 17. За спінай ― школа, экзамены выпускныя і ўступныя, атрымана запрашэнне ў мараходку. Cветлая мара наперадзе. І была побач родная, такая знаёмая рака Шчара. Спякотны дзень. Нырнуў там, дзе ныраў сотні разоў.
…Траўма пазваночніка аказалася такой, што дактары потым развялі рукамі: ён павінен быў памерці. Але выжыў.


Раздзел: Нататкі | ------
Такое ліха...
Зноў пра словы...

На лі-
Лік (у сэнсе лічыць)


Раздзел: Нататкі | ------
Кажу "жы", значыць, жыву )
Шукаю далей код у мове. Хутчэй за ўсё гэта даўно зроблена, але мне цікавей адкрыць гэта самому – ужо не забудуся.
Вось сам для сябе зрабіў выснову, што ТР у пачатку слова у большасці выпадкаў азначае нешта, звязанае са смерцю.
Ну, тады пашукаю жыццё. Тут няцяжка: відавочна ж, што гэта гук ЖЫ


Раздзел: Нататкі | ------
Калі кажам «Жу…»
Не, мова беларуская дакладна не з панталыку... Не стаў далёка бегаць, бяруся за словы на жу...

Жуда
Жудасць
Жужаль (драпежны жук)
Жук (тут прыгадаем, што скарбеяў у нас не было, і да жукоў беларусы ставіліся далёка не прыязна)
Жуір (запазчанае слова, але – той, хто шукае толькі асалоду, нячысцік хутчэй)
Жуллё

Раздзел: Нататкі | ------
Го, хлопцы!..
Напачатку было слова. Гэта кожны можа праверыць: калі патрапіць малатком не па цвіку, а па пальцу, то напачатку будзе тырада слоў без ніводнай думкі. Таму звернем увагу на воклічы беларускія. Зноў жа, бярэм словы толькі тыя, якія маюць сваё адрознае гучанне на беларускай мове. Паехалі: словы на “го”

Го – вокліч пачуцця радасці, прыемнага здзіўлення.
Годзе – досыць, даволі
Годнасць



Раздзел: Нататкі | ------
Калі сказаць "Тр-р-р"
Шукаю доказы таго, што мова – гэта код. Шукаю дзеля таго, каб пры сустрэчах з вучнямі было што сказаць.
Сёння выпадкова дзед з конікам заблукаў на нашай вуліцы. “Тр-р-р, халера, каб ты здох…”
Гэтае “тр” нечакана выклікае ў мяне віхур думак: з ім жа звязана нешта вельмі істотнае. Прыйшоў, вольных дваццаць хвілін ёсць, бяру слоўнік…
Тр-р-р на каня – спыніцца.
Тракт (дарога спецыяльная)

Раздзел: Нататкі | ------
У Беласток ...па беларускасць?
Размовы пра мову і вакол мовы
[i]Вы ведаеце, што хаваецца за абрэвіятурай АББА? Не, гэта не той вядомы напрыканцы мінулага стагоддзя ансамбль з чатырох спевакоў. Гэта другое. Паслухайце, як гучыць: “Аб’яднанне бацькоў, беларушчынай апантаных”. Дзеці бацькоў, якія ўваходзяць у гэтае аб’яднанне, маюць і без кроплі ніякаватасці носяць майкі з гэтай абрэвіятурай. І з задавальненнем расказваюць, калі ў іх пытаюцца пра дзіўнае, на першы погляд, напісанне яе.

Раздзел: Нататкі | ------
«Я ўлюбёная ў вашу зямлю...”
Сустрэча

Сакратар Саюза пісьменнікаў Беларусі Георгій Марчук патэлефанаваў днём: у Івацэвічах і раёне хоча пабыць польская пісьменніца, карэспандэнт грамадска-літаратурнага часопіса «Swiat Infland», член Куняўска-Паморскага саюза літаратараў ды яшчэ і падарожніца пані Крысціна Кукуцка. Просьба – пасадзейнічаць ёй у знаёмстве з нашым раёнам. Адна асаблівасць: для пані не трэба ніякіх культурных праграм, яна хоча пабачыць усё такім, як яно ёсць. Яна хоча напісаць кнігу пра Беларусь, яе людзей…
Што ж, гэта няцяжка.


Раздзел: Нататкі | ------
Лісты з Марачоўшчыны
Дзень добры, дружа!
Ты просіш расказаць табе пра Марачоўшчыну… Мне падалося адразу, што гэта будзе для мяне проста. Але пачаў было, ды зразумеў, што пісаць пра гэтае месца – як пісаць пра радзіму ці каханую жанчыну: хапае пачуццяў, ды не хапае слоў і яшчэ – ніяк не знайсці тое галоўнае, якое, ты ж ведаеш, усе мы любім шукаць. Падумалася мне – а ці ёсць галоўнае ў каханай жанчыне? Ці можна вызначыць у любві прычыны яе? Таму выбачай, дружа, будзе крыху сумбурны мой расповед.


Раздзел: Нататкі | ------