Так і жылося
Нарадзіўся на гомельшчыне, у пасёлку Осава ў 1963 годзе, у вясковай сям'і. Вучыўся ў Балатнянскай сярэдняй школе, потым - у Мінскім электратэхнікуме сувязі (цяпер - каледж сувязі). Працаваў майстрам у вучылішчы ў Казахстане, служыў у арміі. Пасля - работа на мінскім "Інтэграле". У 1992 годзе пераехаў з сям'ёй у Івацэвічы. Тут працаваў на заводзе. У гэты час стаў пісаць прозу. Першае сур'ёзнае апавяданне надрукавала "Маладосць" - "Абсалютнае жаданне". Часопіс "Крыніца" надрукаваў дэтэктыў на рускай мове "…И два в остатке". Невялікія карацелькі друкаваліся ў газетах.
Раздзел: З біяграфіі |
------
|