Калі лічыць ганарары...
Колькі гадоў таму вялі мы рубрыку “Фота з сямейнага архіву”. Настальгічная была рубрыка. І вось неяк прыносіць жанчына адзін фотаздымак – аб мінулым шчаслівым аднаго прадпрыемства, якое на той час было ў заняпадзе. Прынялі яе фота, а яна дае мне лісточак – выразаны са старонкі часопіса верш. “Надрукуйце... Такі добры верш”.
Раздзел: КАЛІ... |
------
|
|
|
Калі быць надта ініцыятыўным
Неяк аднойчы зваліліся дзве жабы ў слоік са смятанай… Вы гэта ведаеце, так? Думаю, што вы ведаеце палову прыгоды. Хачу вам распавесці аб тым, чым закончылася гэтая гісторыя. Дык вось, дзве жабы зваліліся ў слоік са смятанай. Адна вырашыла, што няма чаго пярэчыць лёсу – і апусцілася паволі на дно.
Раздзел: КАЛІ... |
------
|
|
|
Калі доўга адкладваць на заўтра...
Яго маладога злавілі ў дзікім стэпе – такога ж дзікага, як і яго родны стэп. Прывязалі ланцугамі да доўгага бервяна, балюча хвасталі, дзёрлі аброццю вусны, крышылі зубы – і ён змушаны быў ісці, ісці і ісці па крузе.
Раздзел: КАЛІ... |
------
|
|
|
Калі позна прасіць прабачэння
Увосень разбурылі старую хату, дзе пад дахам было гняздо вераб'я. У пошуках месца, дзе можна было бы затуліцца ад дажджу і вятроў, заляцеў верабей у гняздо ластаўкі. І здзівіўся – як там было цёпла і ўтульна. Так і перазімаваў.
Раздзел: КАЛІ... |
------
|
|
|
Калі ўспомніць (Зварот да жонкі)
Сядай са мной побач.
Так, я ведаю, што чакае руплівых рук горка брудных талерак, што не адпрасавана бялізна, што баліць галава пра вячэру. Але – сядай. Мы дастанем з шуфляды той самы альбом з аматарскімі карткамі, якіх так доўга не краналіся нашы рукі і позіркі.
Раздзел: КАЛІ... |
------
|
|
|
Калі чытаць жанчынам вершы...
Ёсць у горадзе адна кавярня, куды я люблю прыходзіць: дзяўчаты там добрыя. І калі падвойную каву заказваю, робяць падвойную, а не патарачную. Новенькая ў іх з'явілася. Сімпатычная. Адзінокая маці. Сёння была ў кароткім топе, лёгкая спадніца на сцёгнах. На пупку - пірсінг. Жывот прыгожы, не скажаш, што і нараджала.
Раздзел: КАЛІ... |
------
|
|
|
Калі ты не нырнуў…
Гэта было так даўно, калі просты пластмасавы пярсцёнак са шкельцам на пальцу дзяўчынкі 14 гадоў быў незвычайным і прыгожым. Вядома, ён быў на пальчыку гарадской дзяўчынкі, якая прыехала на канікулы да бабулі ў нашу вёску. Мне было 15.
Раздзел: КАЛІ... |
------
|
|
|
Калі задам наперад…
Сёння жонка сказала мне, што мне пара патрымаць у руках нешта цяжэй, чым ручку. І уручыла… лапату. Ёй раптам захацелася пасадзіць на лецішчы капусту.
Было 17.20. Яшчэ горача. Участак, які вылучыла жонка пад капусту, ужо багата здзірванеў травой. Я капнуў тры разы. Пот тут жа выступіў на ілбе.
Раздзел: КАЛІ... |
------
|
|
|
Калі прывыкаюць да цемры (Старая казка)
Маленькі горны народ спасцігла бяда: здарыўся землятрус і ўсё паселішча правалілася глыбока пад зямлю. Наступіла поўная цемра… Але людзі да ўсяго прыстасоўваюцца – і маленькі народ стаў жыць у чорнай цемры, балазе, было цёпла, у падземных рэчках вадзілася рыба і хапала ежы.
Раздзел: КАЛІ... |
------
|
|
|
Калі прападае рамантыка
+35 ужо тры дня. Трохі затрымаўся – заўтра здаваць газету. На вуліцу выходзіць не хочацца – там сонца і распалены асфальт, а ў кабінеце хоць вентылятар. Выключыў кампутар, за акном усё раптам пацямнела. А потым – навальніца, лівень! Выйшаў на ганак – ух ты, уся плошча залітая вадой, дыхаць лёгка, аж у грудзях баліць. Палю, гляджу на струмені вады.
Раздзел: КАЛІ... |
------
|
|
|
Калі забываеш легенды (я і Цімур)
Калі вам цяжка, калі ў вас нічога не выходзіць, калі вам балюча – што б вы выбралі: каб вас пашкадавалі ці над вамі пасмяяліся? Аб усходнім заваёўніку Цімур-хане (або Цемір, Чынгіз) у старажытнасці было складзена нямала легенд. Запала ў душу мне адна, аварская.
Раздзел: КАЛІ... |
------
|
|
|
Калі калючкі набываюць каштоўнасць
Было мне 33 гады, туліліся мы на кватэры ў гаспадыні з сынам і больш аб дзецях не думалі – чакалі кватэру. І я страціў надзею – узяў употай ад жонкі ўсе грошы і купіў стары, без вокнаў, маленькі дамок. Жонка ўбачыла хатку – і плакала ўсё тры месяца, пакуль там ішоў рамонт.
Раздзел: КАЛІ... |
------
|
|
|
Калі ідзе дождж
Трэці дзень дажджыць. Не перастаючы. Зараз добра на балконе – не горача, кава яшчэ і сагравае, цыгарэтны дым выцягвае праз адчыненыя вокны. Шум дажджу супакойвае.
Раздзел: КАЛІ... |
------
|
|
|
Калі баліць лоб (Жук і лямпачка)
Мой балкон у кватэры выходзіць на паўднёвы захад. Так што днём там сядзець – як у сауне. І таму калі прыходзіць ноч, для мяне наступае час лепшага адпачынку: адзінае месца ў кватэры, дзе можна сядзець, паліць і піць каву.
Раздзел: КАЛІ... |
------
|
|
|
|