Пастка на рыцара-1
Калі ўсё пачалося? Задаць такое пытанне проста, а паспрабуй адказаць... Можа яшчэ ў першым класе. Але не, у першым, відаць, не... Гэта ў другім-трэцім з’явіліся ў класе свае лідэры, свае забіякі, свае прыгажуні і, вядома, свае непрыгожыя. Так адказаць?..
Раздзел: Аповесць |
------
|
|
|
Пастка на рыцара-2
Потым было лета — апошнія іх вучнёўскія канікулы. Вольныя дзянькі праляцелі хутка, пачаліся заняткі. Прайшоў верасень, набліжаўся канец першай чвэрці іх апошняга школьнага года. Вось тады якраз і з’явіўся таямнічы рыцарскі ордэн.
Раздзел: Аповесць |
------
|
|
|
Пастка на рыцара-3
Пра рыцараў пагаварылі дні два ды і забыліся. А праз тыдзень, пасля кароткіх дажджлівых канікул загула ўсхвалявана і вёска, і школа. Навіну прынеслі зарэчанскія хлапчукі з пятага класа. А Додзік прынес і важкі доказ пагалосак — след ад бізуна на твары.
Раздзел: Аповесць |
------
|
|
|
Пастка на рыцара-4
Прайшоў тыдзень, размовы змоўклі, а адзінаццаты і зусім забыўся пра рыцарскі ордэн. Захварэла класная, Лідзія Пятроўна. Адвезлі ў мястэчка. Казалі — будуць рабіць аперацыю.
Раздзел: Аповесць |
------
|
|
|
Пастка на рыцара-5
Лёшка з Косцем вярталіся са школы, як і заўсёды, разам. — Лёшка, ты мне сябар? — нечакана спытаў Косця. — Што ты пытаешся? — здзівіся Лёшка. — Ды… Ведаеш, я нікому не казаў… Мне Ала падабаецца.
Раздзел: Аповесць |
------
|
|
|
Пастка на рыцара-6
Ішоў трэці ўрок, Мікалай Антонавіч расказваў пра Талстога, калі запахла дымам. Зашморгалі насамі, а потым хтосьці выгукнуў: — Дым!
Раздзел: Аповесць |
------
|
|
|
Пастка на рыцара-7
Дзіўна, але справа з пажарам так і закончылася нічым. І пра дзённік Шаноўны нібы забыўся. Пра таямнічы ордэн спрэчак больш не заводзілі, не чуваць стала пра яго. І толькі пад Новы год зноў пайшлі гаворкі.
Раздзел: Аповесць |
------
|
|
|
Пастка на рыцара-8
У сярэдзіне лютага Генадзя паклікаў завуч, Мікалай Васільевіч. Размаўлялі ў пустой настаўніцкай. — Ты, Генадзь, сваю дасціпнасць дастаткова яскрава паказаў на паседжаннях Савета школы, ды і школьны актыў вядзе работу ў правільным накірунку, — пачаў Зіновій Пятровіч. — Што ты наконт гэтага рыцарства думаеш?
Раздзел: Аповесць |
------
|
|
|
Пастка на рыцара-9
У наступны дзень зарэчанскія хлапчукі, не спяшаючыся дамоў са школы, каталіся на санках з гары і зноў сустрэліся з коннікам. На гэты раз яны доўга аб нечым размаўлялі. Але аб гэтай размове хлапчукі нікому не расказвалі.
Раздзел: Аповесць |
------
|
|
|
Пастка на рыцара-10
На сваю мянушку — "Філосаф" — Грышка на аднакласнікаў не крыўдаваў. Хоць іншы раз казаў, што ён не філосаф, а аналітык. Збіраць факты, аналізаваць, рабіць вывады стала для яго не проста любімым заняткам, а звычкай. Са знакамітым дэдуктыўным метадам Шэрлака Холмса Грышка пазнаёміўся яшчэ ў дзесяць год — ён вельмі любіў чытаць.
Раздзел: Аповесць |
------
|
|
|
Пастка на рыцара-11
Мінуў месяц, другі. Рыцарскі ордэн: “Зніч” тады-сяды абвяшчаў аб сабе. Саўкоў з восьмага “Б” зняважыў аднойчы на школьным вечары адпачынку дзяўчыну. І ўвесь наступны тыдзень то яму солі ў шклянку з чаем хтось сыпне, то цукру ў боршч. “РОЗ” у лістоўцы паведаміў, што заморыць яго голадам, калі не папросіць прабачэння.
Раздзел: Аповесць |
------
|
|
|
Пастка на рыцара-12
Хвілін за пяць да канца ўрока ў клас асцярожна пастукалі. Астранамічка выгукнула: “Заходзьце!” Адчыніліся дзверы, ніякавата ўсміхаючыся, зайшла Лідзія Пятроўна. Усхапіліся з месца, вітаючы класнага кіраўніка.
Раздзел: Аповесць |
------
|
|
|
Пастка на рыцара-13
Зазвінеў званок, пранізліва, як сігнал на нейкі штурм. — Хопіць! — выгукнуў Генадзь, падскочыў да настаўніцкага стала. — Гэты чортаў рыцар на восьмага сакавіка хлопцам даў аплявуху! А зараз ён плюе ў твар усяму класу!
Раздзел: Аповесць |
------
|
|
|
Пастка на рыцара-14
Ад лёшкавага плана прыйшлі ў захапленне. Тое-сёе ўдакладнілі, вырашылі ў гэты ж дзень праверыць усё на месцы, рушылі ў гай. Паўгадзіны лазілі па кустах, на якіх ўжо з’явіліся кволыя лісткі, варушылі сапрэлую лістоту і траву на доле. Додзік яшчэ раней паслаў Толіка ў краму, і той якраз вярнуўся з дзвюма бутэлькамі віна.
Раздзел: Аповесць |
------
|
|
|
Пастка на рыцара-15
— Пусці! Не чапай! Ой, дапамажыце! — пачулася ад дарогі. Там ужо Додзік цягнуў за руку ў бок гушчару Галінку. Коратка рыцар тузануў за аброць каня. Конь заіржаў, рэха падхапіла гэтае іржанне, панесла далёка па лесе. Застыў на дарозе Додзік, аскаліўся, убачыўшы, як высока ўзняўся на дыбкі конь, імкліва скокнуў, і віхрам паляцеў на дарогу.
Раздзел: Аповесць |
------
|
|
|
|