<![CDATA[Беларуская сучасная літаратура | Проза для падлеткаў ]]> ru <![CDATA[ЧАГО АМАЛЬ НЕ БЫЛО :: Аўтобус]]> Жанчыну бабулькай нельга было назваць, хоць відаць было, што ёй за 70 – высахлы маршчыністы твар, сівыя, аж белыя валасы. Але апранута яна была зграбна і годна. Так выглядаюць вясковыя настаўніцы-пенсіянеркі: з інтэлігентнасцю ў паставе, якая не знікла нават за гады іх няпростага вясковага жыцця, калі трэба было спалучаць у адным вечары і правяранне вучнёўскіх сшыткаў, і даенне каровы, і гатаванне вячэры для мужа-трактарыста. Так думаў Антось пра гэтую сухенькую жанчыну, падыходзячы да аўтобуса. Можа таму, што яна нагадвала яго першую настаўніцу – тая была такой жа невялікай, худой, сама выганяла на выган сваю карову, і Антосю, калі прыпадала іх чарга пасвіць, было нечага сорамна бачыць сваю настаўніцу басаногай, у выцвілай сукенцы, з пруцікам у руках.]]> ЧАГО АМАЛЬ НЕ БЫЛО http://gapeev.info?id=241 Mon, 12 Jul 2010 00:30:45 GMT